Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Дзеючыя выставы музея

Выстава «Где, плавно взмахивая, — дальше, выше кони...»

Жывапіс, графіка і лірыка Галіны Нячаевай (дырэктар Веткаўскага музея)

Выстава будзе дзейнічаць да 10 кастрычніка 2018 г. у філіяле Веткаўскага музея.

Галіна Нячаева не толькі дырэктар Веткаўскага музея ўжо на працягу двух дзясяткаў гадоў, але і знакаміты даследчык традыцыйнай культуры і стараабрадніцкага іканапісу, паэтка (сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі), а таксама мастак. Яе працы не проста адлюстраванне рэчаіснасці, а свет глыбокага сімвалізма. Коні на карцінах Галіны Рыгораўны могуць быць чорнымі, чырвонымі, сінімі, зялёнымі… гэтым самым адлюстроўваючы ў сабе ўсе стыхіі і само светастварэнне. Менавіта коні становяцца галоўнымі героямі жывапісных прац аўтара. У карцінах прасочваецца вельмі яскравае ўзаемадапаўненне і ўзаемазалежнасць колеру і рытму. Гэта абумоўліваецца яшчэ адной любоўю Галіны Рыгораўны — паэзія. Таму наведвальнікі выставы будуць мець магчымасць паглыбіцца адначасова ў свет жывапісу, графікі і лірыкі.

На выставе дэманструюцца пяць графічных прац, а таксама жывапісныя палотны гуаш’ю і пастэлью. Раскрыццю ж сімволікі ў творчасці будзе садзейнічаць зборнік лірыкі «Ужин с живописцем».

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.