Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Дзеючыя выставы музея

Выстава «Пчолачкі гудуць, хатку будуюць...»

Традыцыі бортніцтва на Беларусі (гісторыя і сучаснасць здабычы мёду дзікіх пчол)

Выстава будзе дзейнічаць з 8 ліпеня па 30 лістапада 2018 г. у філіяле Веткаўскага музея.

Першая на Беларусі выстава такога тыпу. Вас чакае ўсё толькі самае цікавае і незвычайнае — усё тое, што характэрызуе самы таямнічы лясны промысел. Той самы высакародны жывы промысел, які існуе ў нашым краі, той самы, што апякуе пчалу і шануе старыя традыцыі. Гэта ўсё пра бортніцтва мы кажам.

На выставе прадстаўлены старыя борці-калоды, бортны інструмент, традыцыйны беларускі і стараабрадніцкі іканапіс, арыгінал рукапіснага зборніка «Як пчёл водіті і за пчёламі ходіті» (XVIII ст.), традыцыйны тэкстыль, фотаздымкі, копіі карт традыцыйных промыслаў і шмат іншых цікавых артэфактаў.

Выстава паспрабуе раскрыць усе таямніцы звязаныя непасрэдна як з матэрыяльнай, так і духоўнай спадчынай традыцыйнага бортніцтва.

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.