Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Дзеючыя выставы музея

Выстава «Красное евангелие»

Рукапіс пачатку XVI ст.

Выстава будзе дзейнічаць з 9 лістапада 2018 г. па 9 чэрвеня 2019 г. у філіяле Веткаўскага музея.

Веткаўскі музей валодае ўнікальнай рэгіянальнай калекцыяй рукапісаў і старадрукаваных кніг XVI-XX стст. — болей паўтысячы адзінак. А пачалася гэтая калекцыя менавіта з прыватных збораў заснавальніка музея Фёдара Рыгоравіча Шклярава. Менавіта ім, яшчэ ў 60-я гады мінулага стагоддзя, у звычайнай вёсцы на мяжы Веткаўскага і Чачэрскага раёнаў быў знойдзены найцікавейшы рукапіс XVI ст. Пабачыўшы кнігу, супрацоўнікі музея адразу «ахрысцілі» яе «Красным евангелием». І па колеры — майстры-іканапісцы Веткі ўжо ў XVIII ст. «апранулі» кнігу ў шыкоўны чырвоны пераплёт з жывапіснымі накладкамі евангелістаў па краях, і па ўнутраным афармленні — «краснымі», тобок прыгожымі «буквіцамі», застаўкамі і канцоўкамі старонкі святой кнігі, якія радуюць вока.

Арганізатары выставы паставілі перад сабой мэту не толькі прадэманстраваць унікальны манускрыпт, а паспрабаваць раскрыць усе грані яго прыгажосці. Прыгажосць афармлення, прыгажосць зместу знешняга і ўнутранага, прыгажосць узаемадзеяння кнігі і чалавека, прыгажосць духоўная. Такім чынам, выставачная зала перанясе чалавека ўнутр самой кнігі і дазволіць вандраваць па ёй, раскрываць яе, таму галоўны слоган выставы заклікае — «Адкрыйце для сябе новы свет!»

У межах выставы, акарамя звычайных экскурсій, плануюцца лекторыі, навуковыя сустрэчы з супрацоўнікамі музеяў і царкоўнымі дзеячамі, майстар-класы і творчыя духоўныя вечары.

Адкрый для сябе новы свет! Свет прыгажосці і гісторыі разам з Веткаўскім музеем.

Рэалізавана ў рамках праекта «Ад мясцовых музеяў да шырокага трансгранічнага культурнага супрацоўніцтва» ў рамках праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін Усходняга партнёрства (EaPTC) Беларусь-Украіна

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.