Дзеючыя выставы музея

Выстава "Где, плавно взмахивая, - дальше, выше кони..."

вкл. .

Жывапіс Галіны Нячаевай

Жывапіс, графіка і лірыка Галіны Нячаевай

Выстава будзе дзейнічаць да 1 ліпеня 2018 года ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі.

Галіна Нячаева не толькі дырэктар Веткаўскага музея ўжо на працягу двух дзясяткаў гадоў, але і знакаміты даследчык традыцыйнай культуры і стараабрадніцкага іканапісу, паэтка (сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі), а таксама мастак. Яе працы не проста адлюстраванне рэчаіснасці, а свет глыбокага сімвалізма. Коні на карцінах Галіны Рыгораўны могуць быць чорнымі, чырвонымі, сінімі, зялёнымі… гэтым самым адлюстроўваючы ў сабе ўсе стыхіі і само светастварэнне. Менавіта коні становяцца галоўнымі героямі жывапісных прац аўтара. У карцінах прасочваецца вельмі яскравае ўзаемадапаўненне і ўзаемазалежнасць колеру і рытму. Гэта абумоўліваецца яшчэ адной любоўю Галіны Рыгораўны - паэзія. Таму наведвальнікі выставы будуць мець магчымасць паглыбіцца адначасова ў свет жывапісу, графікі і лірыкі.

На выставе дэманструюцца пяць графічных прац, а таксама жывапісныя палотны гуаш’ю і пастэлью. Раскрыццю ж сімволікі ў творчасці будзе садзейнічаць зборнік лірыкі "Ужин с живописцем".

Выстава "Табе, маці, верацён кругаль, а мне, маці, палацён кубел"

вкл. .

Традыцыйны строй жыхароў горада Васілевічы і наваколля з уласных збораў Аляксандра Нікіціна

Выстава будзе дзейнічаць з 2 сакавіка па 28 чэрвеня 2018 года ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі.

Годам малой радзімы аб’яўлены 2018 год. І для Веткаўскага музея гэта ідэя з’яўляецца як ніколі актуальнай. Бо менавіта рэгіянальна-лакальнай тэмай ужо 40 гадоў займаюцца супрацоўнікі музея. Акрамя ўласных даследаванняў музей выхаваў ужо шэраг сваіх паслядоўнікаў. Адным з такіх вучняў музея, па-праву, можна лічыць гамяльчаніна Аляксандра Нікіціна.

Выстава "Радуйся, Заре Умнаго Солнца!"

вкл. .

Веткаўскі іканапіс

Вобразы Багародзіцы ў гісторыі і культуры Веткі

Выстава будзе дзейнічаць напрацягу студзеня-кастрычніка 2018 года ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі.

Запрашаем увайсці ў сакральны свет іканапісу Веткі праз "двери рая совершенныя", дакрануцца да таямніцы ўзаемаадносін чалавека і Бога, да таямніцы жыцця культурнага, асветніцкага і запаветнага цэнтра - Веткі.

З вобразамі Багародзіцы звязаны лёс Веткі на працягу некалькіх стагоддзяў, як і лёс ўсяго стараабрадніцтва…

Выстава "Жывое рамяство"

вкл. .

Пастаянная экспазіцыя ў зале "Жывое рамяство" філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава і дзеючы пры філіяле клуб "Параскева" з'яўляюцца цэнтрам вывучэння сапраўднай аўтэнтычнай культуры, якой на наш час бракуе як сталаму, так і маладому пакаленню беларусаў.



Паглядзіце нашу фотагалерэю