Дзеючыя выставы музея

Выстава "Жывое рамяство"

on .

Пастаянная экспазіцыя ў зале "Жывое рамяство" філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава і дзеючы пры філіяле клуб "Параскева" з'яўляюцца цэнтрам вывучэння сапраўднай аўтэнтычнай культуры, якой на наш час бракуе як сталаму, так і маладому пакаленню беларусаў.

У ткацкай майстэрні філіяла Веткаўскага музея адбываецца навучанне мясцовым традыцыям ткацтва. Асноўнае, на што абапіраецца работа клуба "Параскева", гэта спасціжэнне не толькі тэхналагічнага боку вырабаў (як рабіць?), а галоўным чынам разуменне сэнсавага зместу ўзора тканіны (што і навошта рабіць?).

Усіх зацікаўленых запрашаем на заняткі па ткацтве ў філіял Веткаўскага музея: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансабля).

Тэл.: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87.