Дзеючыя выставы музея

Выстава "Людзі і птушкі"

on .

Афіша выставы "Людзі і птушкі" ў філіяле Веткаўскага музея

Птушкі па традыцыйных народных уяўленнях з’яўляюцца вястункамі Бога. Відаць, таму і зя’ўляецца адным з самых улюблёных сюжэтаў ці то ў традыцыйнай вышыўцы, ткацтве, ці то ў драўлянай дамавой разьбе пара птушак. Вера ў звышнатуральныя здольнасці птушак шугае ў сівую даўніну, калі людзі яшчэ верылі, што высока на небе Бог жыве і толькі птушкі могуць да яго даляцець. І на зімку птушкі ляталі таксама ў далі, куды чалавеку не дабрацца. Толькі ўслухаемся ў слова "выРАЙ"… У РАЙскія сады ляталі зімаваць птушкі, таму і "насяляюць" яны з даўніх часоў чырвоныя куты дамоў ў выглядзе вышывак, ды вянчаюць вільчыкі аканіц і дахаў вясковых хат - "там Бог жыве".

А ў традыцыйнай абраднасці шырока распаўсюджаны культ птушак як вястунак вясны і ўсяго новага. Каб хутчэй птушкі вярталіся пасля зімы выпякалася адмысловае печыва "жаваранкі", "чырачкі", "галёпы", "бацяны".

Асобнай тэмай у традыцыйнай культуры гучыць сюжэт ператварэння чалавека ў птушку. Паводле народных уяўленняў, буслы, зязюлі, вераб’і, галкі - усе яны, і шэраг іншых "пярнатых", калісьці былі людзьмі і пры пэўных абставінах ператварыліся ў птушак. Пра гэтыя чароўныя гісторыі, і не толькі, будуць распавядаць супрацоўнікі музея ў выставачнай прасторы.

Разам з Веткаўскім музеем выставачна-адукацыйны праект "Людзі і птушкі" рэалізуецца дзякуючы ДУА "Гомельскі абласны палац творчасці дзяцей і моладзі "Юнацтва"", грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны", гомельскі майстар-рэзчык Барыс Васількоў і ўдзельнікі этна-клуба "Параскева", што дзейнічае пры філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі.

Напрацягу трох месяцаў рэалізацыі праекту "Людзі і птушкі" плануецца правесці шэраг адукацыйна-пазнавальных мерапрыемстваў: майстар-класы па вырабу птушак з саломы, гліны, вышыўцы; лекцыі-заняткі "Хадзіла Пава", "Адкуль у сарокі сарочка?", "Хто пяе вакол нас?"; нават распрацаваць кніжку-размалёўку "Райскія птушкі Веткаўскага музея".

Адкрыццё выставы адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля).

Час: 10 мая (серада) 2017 года, 16:00



Паглядзіце нашу фотагалерэю