Дзеючыя выставы музея

Выстава "Перамагаючы час"

on .

"Перамагаючы час"

Выстава рэстаўрацыі адной іконы

Рэстаўрацыйная дзейнасць у працы Веткаўскага музея займае дастаткова грунтоўную частку. Веткаўскі музей - адзіны раённы музей у Гомельскай вобласці, які мае свой штат рэстаўратараў, якія вядуць працы па рэстаўрацыі тэмпернага і алейнага жывапісу, традыцыйнага тэкстылю, жамчужнага і бісернага шыцця, вырабаў з метала і дрэва. З нядаўняга часу і ў Гомельскай епархіі пачалася сур’ёзная праца па рэстаўрацыі культавых прадметаў, з гэтым звязана і з’яўленне адмысловай пасады - "захавальнік старажытнасцяў" ("древлехранитель"). І, як кажуць, адкрыцці не прымусілі сябе чакаць! Ужо напрыканцы мінулага года ў фонды культавых прадметаў Гомельскай епархіі патрапіла ўнікальная для нашага рэгіёну ікона Маці Божай, што датуецца XVII стагоддзем (па некаторых меркаваннях нават канцом XVI). Доўгія месяцы працы над унікальным творам мастацтва і духоўнага жыцця веруючых раскрылі шмат таямніцаў: ад трох анёлаў, што былі схаваны пад тоўшчай больш позняй фарбы да дзясятка гільзаў, што "зрашацілі" грудзі Маці Божай. Даведацца болей пра рэстаўрацыйныя сакрэты і адчуць сябе рэстаўратарам можна наведаўшы выставу "Перамагаючы час" ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі.

На выставе прадстаўлены ўсяго толькі адзін гістарычны прадмет - ікона "Мадзі божая з немаўлям", што датуецца XVII стагоддзем і вялікая колькасць працоўных фотаздымкаў і інструментаў рэстаўратараў, што дапамогуць спазнаць таямніцы рэстаўратарскай справы.

Выстава будзе дзейнічаць напрацягу месяца: з 14 кастрычніка па 14 лістапада 2017 года.

Увага! 14 кастрычніка (субота) 2017 года, у першы дзень працы выставы, наведванне выставы “Перамагаючы час” і выставачных залаў філіяла Веткаўскага музея будзе бясплатным!