Дзеючыя выставы музея

Выстава "Мая выцінанка"

вкл. .

Мастачка выцінанкі Вольга Бабурына і мастацтва "выцінання" ў ручніках з фондаў Веткаўскага музея

Выстава будзе дзейнічаць напрацягу студзеня-лютага 2018 года ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі.

Цікавае назіранне - амаль кожны з нас у дзяцінстве пад Новы год выразаў сняжынкі з паперы на вокны: і ў дзіцячым садку, і пазней, у школе, але пры слове "выцінанка" вочы здзіўлена акругляюцца: "Што гэта? Мастацтва такое? Выразанне з паперы?" Сапраўды, пра выцінанку ведаем мы няшмат. Дзе нарадзілася, адкуль прыйшла, чаму калісьці такі распаўсюджаны від дэкаратыўнага мастацтва быў забыты, і якія прычыны справакавалі яго адраджэнне ў наш час? На гэтыя пытанні, і не толькі, паспрабавалі даць адказы арганізатары выставы "Мая выцінанка".

Аўтарскія папяровыя выцінанкі Вольгі Бабурынай вельмі ўдала паядналіся ў адной зале з "мастацтвам" выцінання на традыцыйных ручніках. І гэта не дзіўна, бо нараджае гэтыя з’явы традыцыйная культура. Якая вельмі часта апелюе агульнымі вобразамі: ці то дрэва жыцця, ці то птушкі, ці то кветкі… Усё на выставе ператварылася ў райскі сад.

Наведвальнікам будзе вельмі цікава даведацца пра цікавыя і амаль забытыя тэхналогіі стварэння ўзору на ручніках "выразаннем", "выцінаннем", "вымярэжваннем" і "размярэжваннем", а таксама паспрабаваць свае сілы ў мастацтве выцінанкі.