Мінулыя выставы музея

Выстава "Два мастакі: размова праз гады"

on .

Мастак — адна з самых старажытных прафесій на зямлі. Мастацтва губляе сэнс, калі перастае ўздзейнічаць. 30 000 гадоў на гледачоў уздзейнічаюць наскальныя малюнкі, зробленыя невядомым мастаком у пячоры Шавэ ў Францыі. Сучасныя мастакі мосцяць масты паміж чалавекам і космасам, спасцігаючы саміх сябе.

Для аўтараў выстаўкі "Два мастакі: размова праз гады" Алеся Цыркунова і Фёдара Шклярава мастацтва — гэта спосаб жыцця. Вялікім цудам сталася тое, што ім пашчасціла сустрэцца, некаторы час хадзіць па адных і тых жа веткаўскіх сцяжынках і вуліцах, а найперш — быць побач духоўна, зведаць разуменне і падтрымку адзін аднаго (рэч даволі рэдкая ў асяроддзі асобаў).

Усіх, каму дарагі Свет і Святло мастацтва, ласкава запрашаем на адкрыццё выставы жывапісу Алеся Цыркунова і Фёдара Шклярава, якое адбудзецца 9 снежня 2014 г. (аўторак) а 16.00 у філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава ў Гомелі (пл. Леніна, 4).

Тэл.: (8-0232) 74-88-87, 74-10-40.



Паглядзіце нашу фотагалерэю