Што гэта такое? Для чаго яны служаць? На вытворчасці называюцца «галева», а ў народзе ніты. Яны служаць для падзелу нітак асновы.

У кожны час пераважаюць пэўныя матэрыялы. Нашы прадзеды выкарыстоўвалі прыродныя матэрыялы, таму і ніты раней рабіліся з ільняной ніткі. Знайшоўшы ніты на гарышчы, вымыўшы іх і заправіўшы аснову, мы сутыкаемся з праблемай — ільняныя ніткі чапляюцца адна за адну і перашкаджаюць паўнавартасна адкрываць зеў.

Сучасны свет дазваляе нам выкарыстоўваць сінтэтычныя матэрыялы, і ў дадзеным выпадку выкарыстоўваецца нейлонавы шнур, які за кошт сваёй слізкай паверхні дазваляе лёгка расслойваць ніткі асновы і пяцелькі нітоў не чапляюцца адна за адну, дзякуючы чаму ў працэсе ткацтва нам не трэба папраўляць ніты, калі мы паслядоўна іх падымаем.

Яшчэ адно з назіранняў у нашай працы — запраўляя ткацкі станок (у Веткаўскім раёне гэта называецца «накідаць»), калі ніты, а ў нашым выпадку іх часцей чатыры, г.зн. чатыры рады петляў аднолькавага колеру знаходзяцца ў цеснай блізкасці адзін да аднаго, ствараюць сітуацыю няправільнай запраўкі нітак асновы ў вочкі нітоў. А пры запраўке ткацкага станка памылка цягне за сабой дэфект тканіны або ўзору і яе выпраўленне, часам гэта выяўляецца ў працэсе стварэння палатна. Розныя колеры нітоў дазваляюць дакладна разумець і не блытаць петлі радкоў.

bezh-CNenfrderues
  Яндекс.Метрика