Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Галоўная
  • Архіў навін
  • У філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці прайшоў майстар-клас па ляльцы-абярэгу “Падарожніца”

У філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці прайшоў майстар-клас па ляльцы-абярэгу “Падарожніца”

Гэта чарговы майстар-клас па ляльках, арганізаваны сябрамі ГМКГА “Талака”. Маршалак “Талакі” Марыся Тульжанкова распавядае:

- Такія лялькі рабілі не столькі для таго, каб гуляць з імі, колькі дзеля аховы чалавека.

Ляльку-“Падарожніцу” рабіла звычайна маці свайму сыну альбо жонка мужу, выпраўляючы ў дарогу, каб ім на шляху спрыяла ўдача. У ляльчыну торбачку звычайна клалі збожжа ці нейкія крупы, зямлю з-пад ганку сваёй хаты. Збожжа і крупы клаліся, каб уладальнік лялькі ў дарозе не галадаў, бо шлях быў доўгі і ісці даводзілася пешкі. Сёння гэта можа таксама быць актуальна. Яе можна, напрыклад, пакласці ў машыну перад лабавым шклом на пярэднюю панэль, каб уладальніку машыны не сустракаліся на шляху злодзеі. “Падарожніца” можа быць своеасаблівым анёлам-абаронцам. Яна невялічкая, яе можна пакласці ў торбу ці кішэню, адпраўляючыся ў дарогу. Вельмі важна такія лялькі рабіць са станоўчымі эмоцыямі, з пазітыўнымі думкамі.

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © "Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - 2012 - 2019.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.