Нарэшце дачакаўся Веткаўскі музей грузавіка з рэчамі (гл. перадфорумны дзень). Ужо з 4.00 яго супрацоўнікі былі на нагах: манціравалі сваю экспазіцыю ў гродзенскім ЦСК “Неман”.

Сёння ўсе музеі мусілі прэзентаваць тэму, якую прывезлі з сабой на форум. Тэму аб семантыцы арнамента меркавалася намі распачаць граннем на дудзе. Жорстае недасыпанне далося ў знакі:

- Сёння твая ігра будзе асаблівай. У ёй будзе ўся скруха і журба нявыспанай ночы, - кажа Галіна Рыгораўна Нячаева супрацоўніку-дудару Валянціне Міронавай.

Зрэшты, як мы грунтоўна ні рыхтаваліся да сваёй прэзентацыі, усё апынулася марным: міністр культуры Павел Паўлавіч Латушка затрымаўся ля нашай экспазіцыі на лічаныя секунды, сказаўшы нешта накшталт:

- А, Веткаўскі музей? Ведаем, ведаем… Малайцы…

Акрамя таго, частка музеяў мусіла сёння прэзентаваць сваю культурна-адукацыйную праграму на ўсталяванай ў зале ЦСК дэманстрацыйнай пляцоўцы. Так, Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П. Масленікава прэзентаваў батлейку, Замкавы комплекс “Мір” – “Вяселле ў Мірскім замку” і г. д. Веткаўскі ж музей сваю праграму пад назвай “Інтэрактыўная прэзентацыя “Зямля” і “неба” неглюбскага строю" будзе паказваць у другі дзень форума.

Нашыя суседзі па экспазіцыі з Мазыра

Рэчыцкі краязнаўчы музей

Музеі Гродзенскай вобласці

bezh-CNenfrderues
  Яндекс.Метрика