Сёння на музейным форуме ў Гродна працягвалася прэзентацыя культурна-адукацыйных праграм, адбываліся рознага кшталту круглыя сталы і шматлікія іншыя мерапрыемствы, пра якія ўдзельнікі форуму праз хібы ў арганізацыі нават не здагадваліся.

Прадставіў сваю інтэрактыўныю прэзентацыю і Веткаўскі музей народнай творчасці ім. Ф. Р. Шклярава. Нагадаем, што тэматыка прэзентацыі - “Зямля” і “неба” неглюбскага строю”. Святлана Іванаўна Лявонцьева распавяла пра спецыфіку дзявочага і жаночага народнага строю вёскі Неглюбка.

Аднак ніхто з нашых супрацоўнікаў не змог падтрымаць сваю калегу: праз арганізатарскія накладкі мы ў гэты час мусілі прэзентаваць камісіі тэматыку нашай экспазіцыі. А яна, дарэчы, карысталася вялікім поспехам і ў звычайных мінакоў.

У другі дзень форума была таксама прэзентавана нашая друкаваная прадукцыя. Галіна Рыгораўна Нячаева распавяла пра такія выданні, як “Арнаменты Падняпроўя”, “Жывая вера. Ветка” і іншыя знакавыя “папяровыя” вынікі дзейнасці супрацоўнікаў музея.

Святлана Іванаўна Лявонцьева і яе мадэль Аксана Валер'еўна Торапава

Нашыя працоўныя будні

Галіна Рыгораўна раздае аўтографы

Неглюбчанка ў натуральным асяроддзі

Рэдактар у ненатуральным асяроддзі

Дэманстрацыйная праграма "Добры дзень, бацюхна Пакроў!" Лунінецкага раённага краязнаўчага музея

Майстар-клас па вырабу вясельных вянкоў ад Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея

Наш "рэстаран"

bezh-CNenfrderues
  Яндекс.Метрика