Сябры гомельскай моладзевай краязнаўчай грамадскай арганізацыі “Талака” і супрацоўнікі Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф. Р. Шклярава распачынаюць акцыю “Ручнік на магілу Анатоля Сыса”. Акцыя працягнецца да 26 кастрычніка ўключна. Падчас яе ўсе, хто жадае, могуць зайсці ў філіял Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф. Р. Шклярава і дапамагчы выткаць ручнік на магілу слыннага паэта. Нескладаным прыёмам ткацтва можна навучыцца на месцы. 27 кастрычніка ручнік мяркуецца адвезці на радзіму Анатоля Сыса (Гарошкаў, Рэчыцкі раён), дзе ў гэты дзень будзе праходзіць свята паэзіі “Дух – гэта, людзі, Я!”

Далучыцца да акцыі можна ўжо сёння! Нагадваем, што філіял Веткаўскага музея працуе штодзень з 10.00 да 18.00, акрамя панядзелка.

Адрас: плошча Леніна, 4 (тэрыторыя Палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

bezh-CNenfrderues
  Яндекс.Метрика