Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Галоўная
  • Архіў навін
  • У філіяле музея пройдзе гарадскі вакальны конкурс сярод вучняў школ г. Гомеля “Эх, Каляда, Калядзіца!”

У філіяле музея пройдзе гарадскі вакальны конкурс сярод вучняў школ г. Гомеля “Эх, Каляда, Калядзіца!”

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 25 снежня. Фінал конкурусу пройдзе 15 студзеня 2013 года.

Нагадаем, што конкурс "Эх, Каляда, Калядзіца!" будзе праводзіцца ўжо другі год запар. У мінулым годзе арганізатары былі крыху расчараваныя тым, што амаль усе выканаўцы праігнаравалі адну з асноўных умоў конкурсу: песня мусіць належаць да аўтэнтычнага рэпертуару Гомельшчыны.

Сёлета супрацоўнікі музея правялі падрыхтоўчую працу: у раённыя аддзелы адукацыі былі накіраваныя аўтэнтычныя экспедыцыйныя запісы з расшыфраванымі тэкстамі песень для развучвання кіраўнікамі калектываў і салістаў у школах. Спадзяемся, што гэта паспрыяе больш грунтоўнай падрыхтоўцы ўдзельнікаў да конкурсу.

Палажэнне аб конкурсе глядзець ніжэй ("Вложения")

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © "Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - 2012 - 2019.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.