Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

П'еса "Цар Ірад" у філіяле Веткаўскага музея

Батлейка - беларускі народны лялечны тэатр, вядомы тут яшчэ з 16 стагоддзя.

5 студзеня 2013 года ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея будзе прадстаўлена батлейкавая п'еса "Цар Ірад". Калядны сюжэт пра Цара Ірада - адзін з самых распаўсюджаных. У пастаноўку супрауоўнікамі Веткаўскага музея быў пакладзены сапраўдны народны тэкст і сюжэт беларускай батлейкі. Сама ж пастаноўка аздоблена жывымі спевамі беларускіх народных калядных песень.

Прыходзьце і прыводзьце сяброў!

Уваход: 2 500 рублёў.

Філіял знаходзіцца па адрасе: плошча Леніна, 4 (за саборам Пятра і Паўла, будынак былога шахматна-шашачнага клуба)

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © "Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - 2012 - 2019.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.