Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Галоўная
  • Архіў навін
  • II фестываль традыцыйнай народнай каляднай песні “Эх, Каляда, Калядзіца, добрая маладзіца!” пройдзе ў філіяле Веткаўскага музея

II фестываль традыцыйнай народнай каляднай песні “Эх, Каляда, Калядзіца, добрая маладзіца!” пройдзе ў філіяле Веткаўскага музея

7 студзеня 2013 года ў філіяле Веткаўскага музея пройдзе II фестываль традыцыйнай народнай каляднай песні “Эх, Каляда, Калядзіца, добрая маладзіца!”.

У фестывалі прымуць удзел фальклорны калектыў в. Старое сяло Веткаўскага раёна, фальклорны калектыў в. Стаўбун Веткаўскага раёна, калектыў супрацоўнікаў Дзяржаўнай установы культуры “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава”.

Сардэчна запрашаем 7 студзеня а 12-й гадзіне ў філіял Веткаўскага музея. У праграму, акрамя аўтэнтычных спеваў калектываў з Веткаўшчыны, уключана батлеечнае прадстаўленне, танцы пад беларускую дуду і кірмаш.

Філіял знаходзіцца па адрасе: плошча Леніна, 4 (за саборам Пятра і Паўла, будынак былога шахматна-шашачнага клуба).

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © "Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - 2012 - 2019.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.