Сёлета ў нашым філіяле "Ноч музеяў" (міжнародная акцыя, якая праводзіцца штогод з 18 на 19 мая) планавалася зрабіць па-спраўднаму начной акцыяй: меркавалася, што працаваць музей будзе да 2.00. Аднак па абставінах, якія ад нас не залежалі, мы вымушаны былі скараціць праграму і зрабіць яе "вечаровай", а не "начной". А прысвечана будзе яна ў гэтым годзе сакральнай стыхіі вады - хтанічнай, зямной і нябеснай.

Такім чынам, Вашай увазе - праграма вечарыны “Лялеіць вада каля горада… ”, прымеркаваная да міжнароднага дня музеяў (18 мая):

20:00 –Адкрыццё вечарыны. Выступ музычнага гурта “ЯгораваГара” з праграмай “На морэ вутка купалася… ”.

20:30 – Прэзентацыя ART-праекта Аляксандра Лобана “САД” (мастацтва ІкеБагны).

21:00 – Выступ музычнага гурта “Даліна” з праграмай “Халодныя таямніцы”.

21:30 – Праект “Этна-сінема”: прагляд відэафільма “Як пушчу стралу… ”.

22:00 – Выступ музычнага гурта “Млын Сонца” з праграмай “Песні ды танцы”.

22:30 – Выступ танцавальнага гурта “Варажэі” з праграмай “Варожбы на вадзе”.

22:50 – Прэзентацыя кліпа “На вулку дзеўкі гулялі” гурта “Ягорава гара”.

23:00 – Закрыццё вечарыны “Лялеіць вада каля горада… ”.

УВАГА! У гэты дзень наведвальнікаў таксама чакае прыемны сюрпрыз: кожны, хто праглядзіць экспазіцыі, сам вырашае, колькі ён зможа/захоча заплаціць за наведванне.

З 20.00 да 23.00 у філіяле Веткаўскага музея будуць працаваць 3 залы з 4-х. Гэта выставы "Вы и нас, трудившихся, не забывайте", "Як ты пішаш буквы, так я - узоры… " і "У меня есть тоже патефончик… " (апошнюю мяркуецца адкрыць напярэдадні акцыі - 17 мая, а 16-й гадзіне).

Чакаем усіх 18 мая ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава.

Наш адрас: г. Гомель, Пл. Леніна, 4. (тэрыторыя Палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Тэл.: 8 (0232) 74-10-40, 74-88-87.

bezh-CNenfrderues
  Яндекс.Метрика