2 лютага 2013 (субота) ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый адбудзецца лекцыя "Драўляная архітэктура Гомеля як феномен традыцыйнай архітэктуры".

Для любога, хто трапляе ў Гомель упершыню і пільна прыглядаецца да наваколля, адкрыццём з’яўляецца багатае разбяное ўбранне тутэйшага драўлянага дома. І гэта не саматужная вытворчасць мясцовых майстроў “самадзелкіных”, якія стараюцца аздобіць карункамі кожны квадратны метр свабоднай плоскасці, а выпрабаваная традыцыяй сістэма дэкарыравання дома, арганічна спалучаная з архітэктонікай будынка.

Лектар: навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея, эксперт па дамавой разьбе Скідан Андрэй Валер'евіч.

Адрас: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4. (тэрыторыя палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Час: 12.00.

Кошт уваходу: 2 500.

Тэл.: 8 (0232) 74-10-40, 74-88-87

bezh-CNenfrderues
  Яндекс.Метрика