шляхецкія сядзібы ГомельшчыныУ філіяле Веткаўскага музея адкрылася выстава “Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны”. Яе ініцыятары – неабыякавыя да краязнаўства, апантаныя людзі, заклапочаныя станам большасці палацаў і сядзіб, якія ў XIX – пачатку XX стагоддзяў будавала тутэйшая шляхта. Ну а Веткаўскі музей не толькі арганізаваў прастору для выставы, але і падключыў іншыя музейныя ўстановы – Гомельскі палацава-паркавы ансамбль і Хойніцкі раённы краязнаўчы музей – для насычэння экспазіцыі рэчамі, без якіх цяжка ўявіць жыццё тагачаснай шляхты.

Аўтар задумы, гісторык-краязнаўца Марыя Булавінская, яшчэ са студэнцкіх гадоў захаплялася ўсім, што звязана з прадстаўнікамі знатных родаў.

- Гэтыя людзі рабілі шмат карыснага і вельмі любілі гэтую зямлю. І вельмі шкада, што парэшткі шляхецкай культуры збольшага зараз знішчаны, - кажа Марыя пасля зачытвання шчымлівых успамінаў аб родным доме прадстаўніцы роду Лісоўскіх, якая, як і многія ў першай палове XX стагоддзя, вымушына была з’ехаць. – Мы можам вярнуць памяць аб тым, што было на нашай зямлі, для гэтага трэба даследаваць усё больш дасканала.

На дапамогу Марыі ў сумесным праекце прыйшоў архітэктар Сяргей Ляпін. Ён склаў карту з выявамі сядзіб Гомельшчыны, на якой пэўным чынам пазначаны разбураныя, паўразбураныя і захаваныя будынкі. Рэканструяваць выгляд знішчаных пабудоў даводзілася з розных крыніц, шмат людзей далучылася да гэтай справы. Але выгляд некаторых сядзіб узнавіць так і не атрымалася, і аўтары ідэі выказалі спадзяванні на далейшае папаўненне гэтай карты.

Неверагодную працу прарабіла і мастачка Ірына Панкова, якая аб’ездзіла ўсю вобласць, каб стварыць цудоўныя выявы сядзіб і палацаў у акварэлі. Сучасны выгляд сядзіб Ірына адлюстравала ў колеры, дарэвалюцыйны – у тэхніцы грызайль.

Напрыканцы адкрыцця выставы з песнямі выступіла бард Вальжына Цярэшчанка. Але гэта не адзіны сюрпрыз, які чакаў наведнікаў: кожны мог узяць на памяць серыю паштовак і каляндарык з акварэллю Ірыны Панковай, а таксама прэзентаваную карту “Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны”.

шляхецкія сядзібы Гомельшчыны

шляхецкія сядзібы Гомельшчыны

шляхецкія сядзібы Гомельшчыны

шляхецкія сядзібы Гомельшчыны

шляхецкія сядзібы Гомельшчыны

шляхецкія сядзібы Гомельшчыны

шляхецкія сядзібы Гомельшчыны

шляхецкія сядзібы Гомельшчыны

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
bezh-CNenfrderues
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика