26 сакавіка 2016 года (субота)

13:00 - 15:00

Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі (пл. Ленiна 4)

Тэма першых заняткаў - "Веснавыя спевы"

Гукаць Вясну на Гомельшчыне пачыналі з лютага і аж да траўня месяца (апошні раз Вясну "пелі" на Пахаванні Стралы). Падчас першага занятку асноўны ўхіл будзе зроблены на пастаноўку правільнага дыхання - гэта адзін з самых галоўных фактараў традыцыйнага спеву. Ад правільнага дыхання залежыць і моц гуку, і чысціня гуку, і фізічны стан выканаўцы!

І абавязкова, кожны занятак будзе суправаджацца аўтэнтычнымі спевамі з фальклорных экспедыцый.

Што вы вынесеце з сабой з музея:
- веды пра правільную пастаноўку дыхання;
- веды пра традыцыйныя аўтэнтычныя спевы;
- развучаную песню і магчыма не адну;
- добры настрой ды бадзёрасць)

Выкладчык: ІРЫНА ГЛУШЭЦ
Кошт удзелу: 20 000 рублёў з чалавека

bezh-CNenfrderues

 Яндекс.Метрика