Спадарства!
Ужо не за гарамі адно з самых важных для беларуса святаў - Вялікдзень!
А што за Вялікдзень без "чырвонага" яйка?
Таму, напярэдадні свята Вялікадня, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі прапануе наведвалькам завітаць да нас на майстар-клас па вырабе Велікодных пісанак!
Плануецца:
- лекцыя "Знаёмая і НЕзнаёмая гісторыя велікоднага яйка";
- майстар-клас па вырабе велікодных пісанак;
- майстар-клас па традыцыйным "валачобным" спевам;
- рэлакс-гадзінка з распіццём травяной гарбаты.
З сабой трэба мець:
- зваранае курынае яйка
Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 8 красавіка (субота) 2017 года, 12:00
Кошт удзелу: 2 р. 00 к.
Адрас: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)
Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87