Апошні набытак музея ў калекцыю дэкаратыўнай дамавой разьбы — падарунак гомельскага гісторыка, даследчыка драўлянай архітэктурнай разьбы Яўгена Малікава. Гэта надваконная «карона», наверша аконнай ліштвы быхаўскага дома пачатку-першай чвэрці XХ ст.

Як водзіцца, стан такога элемента упрыгожвання даволі кепскі. І нават час тут ні пры чым.

Пры умацаванні разьбянога элемента да гарызантальнай паліцы ў прыдатны для гэтага дэкаратыўны вузел, а пасля для сушчаплення трэснутага элемента было убіта каля дзесяці цвікоў рознага «калібра». Цікава, што большасць масіўных цвікоў маюць квадратнае сячэнне, што падцвярджае даціроўку «кароны».

Зараз, пашкоджаныя элементы разняты, паціху ідзе падгонка і даданне страчаных частак.

Вось такая нашая работа!

bezh-CNenfrderues
  Яндекс.Метрика