Беларускі народны лялечны тэатр — батлейка ў філіяле Веткаўскага музея.

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі 25 снежня (серада) 2019, 11:30
Кошт: 3 р. 00 к. (дзецям да 3-х гадоў бясплатна)
Тэлефон: 8 (0232) 75-88-86

Філіял Веткаўскага музея запрашае нашых самых юных наведвальнікаў і іх бацькоў на Каляднае інтэрактыўнае мерапрыемства (працягласць каля 1-й гадзіны), якое ўключае ў сябе:

  • стварэнне персанажаў для ценявога тэатра;
  • батлеечную п'есу «Цар Ірад»;
  • прагляд мультфільма «Каляды».

Батлейка паходзіць ад слова Betleem (Віфлеем) — месца нараджэння Хрыста. Асноўнай тэмай п'ес ў беларускім народным тэатры лялек першапачаткова была рэлігія, героямі былі Дзева Марыя і Немаўля Ісус.

На тэрыторыю Беларусі батлейка трапіла з Польшчы і Украіны, а распаўсюджвацца пачала толькі з XVI стагоддзя. Для яе паказу ствараўся спецыяльны домік у выглядзе жылля або царквы. Лялькі мацаваліся да драўлянага або металічнага стрыжня для таго, каб была магчымасць іх вадзіць па паверхах і ярусах хаткі, якая упрыгожвалася тканінай і каляровай паперай. Часцей за ўсё батлеечнік быў не толькі адзіным выканаўцам, але рэжысёрам і кампазітарам.

У нашы дні батлейка беражліва і старанна адраджаецца нешматлікімі энтузіястамі.

Правядзіце светлае свята Раства разам з сям'ёй, будзем рады бачыць Усіх у сценах нашага музея!

bezh-CNenfrderues
  Яндекс.Метрика