Мастацтва стварэння залачоных, выразаных з ліпы ківотаў наследуе традыцыі «беларускай рэзі навылётнай», якая ў XVII ст. «заваявала» Маскву і вярнулася з майстрамі-рэзчыкамі на Ветку. Фальклорная сітуацыя кансервуе прыёмы і вобразы пры захаванні цудоўнай тэхнікі і жывога вобразнага пачуцця мастакоў. Вобраз райскага саду з яго сімвалічнымі раслінамі — яблыняй і вінаградам — застаецца дамінуючым у матывах разьбы, дапаўняецца ўлюбёнай на Ветцы буйной ружай. Ёсць узоры разьбы «пад кузнь», з імітацыяй багатай каванай работы. Таксама прадстаўляюць цікавасць ківоты-«домікі» з элементамі архітэктурнага аздаблення. Развіццё форм і вобразаў адбываецца ў непарыўнай сувязі з развіццём комплексу Чырвонага Кута ў яго мясцовых варыянтах.

bezh-CNenfrderues

 Яндекс.Метрика