Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Навіны

«Інавацыйная дзейнасць ва ўстановах дашкольнага выхавання». Дзелімся вопытам

У канцы лютага ў Мінску адбыўся рэспубліканскі семінар-панарама вопыту «Развіццё інавацыйнай дзейнасці ва ўстановах дашкольнага выхавання». Месцам правядзення семінара стала Акадэмія паслядыпломнай адукацыі — дзяржаўная ўстанова, добра вядомая педагогам навучальных устаноў, выхавацелям і загадчыкам дашкольных дзіцячых устаноў Рэспублікі Беларусь.

На аснове загаду Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці г. Веткі некалькі гадоў працягваецца інавацыйная дзейнасць па рэалізацыі праекта «Укараненне мадэлі арганізацыі патрыятычнага выхавання ва ўстановах дашкольнай адукацыі».

Дзейнасць па рэалізацыі праекта працягваецца і ў гэтым годзе. Так, удзел у рэспубліканскім семінары прадстаўніка Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Л.Д. Раманавай і прадстаўніка Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці А.В. Пічухі стаў часткай гэтага праекта.

Чытаць далей

Мужчынская спеўная традыцыя ад фольк-гурта «Рада» 14.03.20

Філіял Веткаўскага музея запрашае на сустрэчу з фольк-гуртом «Рада». Падчас імпрэзы ў Вас будзе магчымасць пачуць адну з найцікавейшых з'яў беларускай культуры — мужчынскую спеўную традыцыю.

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 14 сакавіка (субота) 2020, 14:00
Кошт удзелу: 3,00 руб.
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86

УВАГА! Колькасць месцаў абмежавана. Вядзецца папярэдні продаж квіткоў. +375(232) 75-88-86

Фольк-гурт «Рада» з'явіўся ў 2006 г. Творчы накірунак: традыцыйны рэгіянальны мужчынскі спеў. Трэба адзначыць, што гэта суполка людзей не звязана з этнаграфіяй і культуралогіяй прафесійна, але аб'яднана глыбокай цікаўнасцю да беларускіх традыцый.

Чытаць далей

Лекцыя і творчы занятак «Аз, Букі, Ведзі. Глаголь – дабро» 07.03.20

Філіял Веткаўскага музея запрашае на лекцыю з творчым заняткам «Аз, букі, Вядзі. Глаголь — дабро» ў межах выставы «Корни и ветви», якую правядзе галоўны захавальнік фондаў Веткаўскага музея — Святлана Іванаўна Лявонцьева.

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 7 сакавіка (субота) 2020, 14:00
Кошт удзелу: 2,00 руб.
Тэлефон: 8 (0232) 75-88-86

Лекцыя прысвечана вельмі цікавай тэме: мастацтву рукапіснай кнігі Веткі. Гэта унікальная з'ява звязана з тым, што Ветка з моманту свайго ўзнікнення ў канцы XVII ст. і на працягу амаль усяго XVIII ст. з'яўлялася буйным духоўным цэнтрам стараабрадцаў.

Чытаць далей

Прэзентацыя кнігі і CD-дыска «Бяседныя песні» 28.02.20

Філіял Веткаўскага музея, які заўжды прытрымліваецца пазіцыі «жывой культуры», запрашае сваіх наведвальнікаў стварыць святочную атмасферу традыцыйнага застолля ў сцянах музея.

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 28 лютага (пятніца) 2020, 18:00
Кошт удзелу: 5,00 руб.
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86

Чытаць далей

Этна-вечарына «А мы масленку чакалі, усе аладкі выпякалі» 29.02.20

Філіял Веткаўскага музея запрашае на этна-вечарыну «А мы масленку чакалі, усе аладкі выпякалі», якая адбудзецца 29 лютага (субота) ў 16:00.

Дзе: г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла
Кошт удзелу: 3,00 руб.
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86

Інфармацыя пра паходжанне гэтага свята згубілася ў глыбокай старажытнасці. Аднак, можна сказаць, што адзначалася масленіца ва ўсіх славян.

Чытаць далей

«Агнялікая» — працяг адкрыццяў 23.02.20

23 лютага (нядзеля) 2020, 14:00 у філіяле Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла) пройдзе лекцыя Галіны Рыгораўны Нячаевай.

Кошт: 2,00 руб.
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86

Адкуль і калі на нашых землях з'явілася гэтая дзіўная іканаграфія: Багародзіца з вогненным «ликом»?

Аказваецца, вобраз мае візантыйскую гісторыю «огненного» паходжання — у IX ст. Гэта значыць, магчыма, існавала «дамангольская» іканаграфія Агнялікай… Але знікла, прапала?

Чытаць далей

Прэзентацыя кнігі Змітра Скварчэўскага «Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі» 22.02.20

22 лютага (субота) 2020, 13:00 у філіяле Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла) адбудзецца прэзентацыя кнігі «Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі» Змітра Скварчэўскага, кандыдата гістарычных навук, даследчыка міфалогіі і традыцыйнай беларускай культуры, дацэнта кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ.

Кошт удзелу: уваходны квіток у музей — 1,00 руб.

Прэзентацыя адбудзецца ў фармаце лекцыі на тэму «Беларускі язычніцкі пантэон: рэканструкцыі і традыцыя», пасля якой у прысутных будзе магчымасць задаць свае пытанні аўтару.

Чытаць далей

Адкрыццё выставы «Адваротны бок іконы» 14.02.20

Адкрыццё выставы «Адваротны бок іконы». Майстэрства іканапісу Веткі. Адкрыцці і новыя даследаванні

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 14 лютага (пятніца) 2020, 17:00
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86

Веткаўскі музей з'яўляецца ўнікальным даследчым цэнтрам, у якім сабрана вялікая колькасць помнікаў Веткаўскай школы іканапісу. Практычна кожны з нас сустракаўся з «ликом» іконы.

Чытаць далей

Аўтарская экскурсія Г.Р. Нячаевай у Нацыянальным мастацкім музеі (г. Мінск)

9 лютага (нядзеля) 2020, у 16:00 пройдзе аўтарская экскурсія па выставе «Всегда готов, храбрствуя...». Прорысы і іконы XVIII-XIX стст. з фондаў Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Экскурсія адбудзецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Экскурсію праводзіць намеснік дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Нячаева Галіна Рыгораўна.

Галіна Рыгораўна Нячаева працуе ў музеі са дня яго заснавання, з'яўляецца адзіным у рэспубліцы буйным спецыялістам па гісторыі Веткаўскай школы іканапісу, аўтар манаграфій «Веткаўская ікона», «Жывая вера. Ветка» і іншых навуковых публікацый. Яе лекцыі ўнікальныя па глыбіні ведаў і здольнасці захапіць гледача ў старажытны свет стараабрадніцкіх традыцый.

Чытаць далей

Сустрэча «Пройдусь по Абрикосовой...». Актуальныя пытанні Гомельскай тапанімікі 07.02.20

Заключная сустрэча «Пройдусь по Абрикосовой...». Актуальныя пытанні Гомельскай тапанімікі» ў межах выставы «Гомель. 1929».

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 7 лютага (пятніца) 2020, 18:00
Кошт: 2,00 руб.
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86

Госць сустрэчы — Генадзь Аляксейчанка — кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры ўсходніх славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГДУ, сябра тапанімічнай камісіі гарвыканкама.

Чытаць далей

Адкрыццё выставы «Наши руки не для скуки...» 31.01.20

Адкрыццё выставы «Наши руки не для скуки...» ў ткацкай майстэрне філіяла Веткаўскага музея.

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 31 студзеня (пятніца) 2020, 16:00
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86

Прайшло ўжо больш за дваццаць год са дня заснавання філіяла Веткаўскага музея ў г. Гомелі. Увесь час на яго базе працуе клуб «Параскева». Задума дадзенага клуба — не толькі навучыць жадаючых старадаўняму рамяству — ткацтву, але і аб'яднаць людзей па інтарэсах.

Чытаць далей

Калядныя сустрэчы разам з Веткаўскім музеем

Нешта здарылася ў прыродзе.

Вось ужо і Раство адсвяткавалі, і Хрышчэнне сустрэлі, на якое звычайна быў моцны мароз, ярка зіхцеў снег, бывала і так, што нават вада замярзала ў калодзежы.

Ды тое было даўней. А цяпер снег і мароз сталі дужа рэдкімі гасцямі ў нашых мясцінах.

Але ж, як толькі дзеці ў яслях-садах ды школьнікі на калядных святочных сустрэчах разам з дарослымі пачалі клікаць і запрашаць Мароза куццю есці, то ўжо пахаладала. Снег, хоць рэдкі і недаўгавечны, усё ж з'явіўся. Сусвет адгукнуўся.

Чытаць далей

Калядам усе рады!

«Сплывуць усе воды, сплывуць у Ірай» — шматзначны надпіс, вышыты чырвонымі ніткамі на ўзорным канцы ручніка (з калекцыі Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава) з'ядноўвае ў адно цэлае мінулае, цяперашні час, будучыню. Звязвае як лёс асобнага чалавека, так і лёс усяго чалавецтва дзякуючы аднаму, галоўнаму слову — «воды».

Неглюбскія ткачыхі нярэдка ткалі на ўзорных канцах ручнікоў «маленькую» ці «вялікую крывулю» — хвалістую лінію, увасабленне воднай стыхіі, якая ёсць пачатак жыцця. «Павілёначкай» называлі бабіцкія ткачыхі невялікую хвалістую лінію.

У прасторы выставы «Усе Каляды святыя...», наладжанай Веткаўскім музеем і Веткаўскай раённай цэнтральнай бібліятэкай, прадстаўлены асобныя экспанаты музея (з музейных калекцый: ткацтва і народнага адзення, іканапісу, жывапісу, побыту). Пераважна — гэта ручнікі, вытканыя ў в. Неглюбка Веткаўскага раёна і в. Бабічы Чачэрскага раёна. Прадстаўлены некаторыя традыцыі калядавання ў гэтых вёсках.

Чытаць далей

Этна-вечарына «Пекчы ката» 18.01.20

Працягваем традыцыю мінулага года. Будзем «Пекчы ката» ў філіяле Веткаўскага музея.

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 18 студзеня (субота) 2020, 16:00
Кошт: 2 BYN

Мы з Вамі на працягу этна-вечарыны рэканструюем абрад «Пекчы ката», які ў 2017 годзе быў унесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. У XX ст. абрад сустракаўся ў асноўным у Мінскай вобласці, але ж і сёння старажылы помняць аб такіх гульбішчах.

Чытаць далей

Калядная сустрэча «Хрыстос нарадзіўся на вашым двары» 10.01.20

Калядная сустрэча «Хрыстос нарадзіўся на вашым двары».

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 10 студзеня (пятніца) 2020, 18:00
Кошт: 2 BYN
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86

У гасцінных сценах філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава ў рамках дыялог-клуба «Міжрэчча» адбудзецца ўжо традыцыйная калядная вечарына «Хрыстос нарадзіўся на вашым двары».

Чытаць далей

Рэжым працы музея і філіяла ў святочныя дні

Паважаныя наведвальнікі, рэжым працы Веткаўскага музея і філіяла ў Гомелі ў святочныя дні:

31 снежня 2019 — да 13:00
1, 2, 7
студзеня 2020 — выхадныя

Веткаўскі музей віншуе ўсіх з надыходзячымі святамі! Жадаем творчых поспехаў, душэўнай цеплыні, здзяйснення жаданняў.

Спадзяемся, што 2019 год быў паспяховым для Вас і Вы з цеплынёй будзеце яго ўзгадваць.

Будзем рады бачыць вас у якасці нашых наведвальнікаў на выставах і мерапрыемствах.

Да сустрэчы ў наступным 2020 годзе!

 

«Гомельскі патрыятызм: выдумка ці рэальнасць?» у межах выставы «Гомель. 1929» 27.12.2019

Сустрэча «Гомельскі патрыятызм: выдумка ці рэальнасць» адбываецца ў межах выставы «Гомель. 1929», дзе прадстаўлены больш 30-ці фотаздымкаў гомельскай сям'і ў яе штодзённым жыцці, датаваных 1929 годам.

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 27 снежня (пятніца) 2019, 18:00
Кошт: 2 р. 00 к.
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86

Актуальнасць тэмы гарадскога патрыятызма даўно агучвалася ў асяродку людзей, якія неабыякава адносіліся да мясцовага краязнаўства, гісторыі, культуры. Гомель, адзін з абласных цэнтраў Беларусі, які не сфармаваў выразнай гарадской культуры, бо фармальна стаў горадам толькі ў сярэдзіне ХIX ст. Аднак, за апошняе стагоддзе, у выніку імклівага росту, у выніку складаных гістарычных працэсаў і драматычных падзей сфармаваліся выразныя рысы гомельскай свядомасці, своеасаблівы ментальны партрэт гомельца, які вядомы нам, дзякуючы дакументам, мемуарнай літаратуры, фота ды інш. Але варта адзначыць, што сёння, гэтыя дадзеныя не сістэматызаваны, і, што больш турбуе, не асэнсаваны. Адсутнічае такі напрамак даследванняў як «гомелезнаўства», прытым, што даследванні ў вобласцi гісторыі, этнаграфіі, культуры, экалогіі ды іншых дысцыплінаў так ці інакш закранаюць межы горада і ягоных ваколіцаў.

Чытаць далей

Каляднае інтэрактыўнае мерапрыемства 25.12.2019

Беларускі народны лялечны тэатр — батлейка ў філіяле Веткаўскага музея.

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі 25 снежня (серада) 2019, 11:30
Кошт: 3 р. 00 к. (дзецям да 3-х гадоў бясплатна)
Тэлефон: 8 (0232) 75-88-86

Філіял Веткаўскага музея запрашае нашых самых юных наведвальнікаў і іх бацькоў на Каляднае інтэрактыўнае мерапрыемства (працягласць каля 1-й гадзіны), якое ўключае ў сябе:

  • стварэнне персанажаў для ценявога тэатра;
  • батлеечную п'есу «Цар Ірад»;
  • прагляд мультфільма «Каляды».

Чытаць далей

Выраб елачнай цацкі з ваты. Майстар-клас 14.12.2019

Майстар-клас па вырабе елачнай цацкі з ваты.

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 14 снежня (субота) 2019, 14:00
Кошт: уваходны квіток у музей*
Тэлефон: 8 (0232) 75-88-86
*Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем

Зусім хутка наступіць Новы год, кожная сям'я чакае гэта свята з нецярплівасцю. Кожны чалавек святкуе гэты дзень па-рознаму. У першую чаргу Новы год сімвалізуецца з навагоднімі ўпрыгожваннямі.

Чытаць далей

Адкрыццё выставы «Корни и ветви» 13.12.2019

Адкрыццё выставы «Корни и ветви». Мастацтва рукапіснай кнігі Ветцы ў кантэксце еўрапейскай кніжнай культуры.

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 13 снежня (пятніца) 2019, 17:00
Тэлефон: 8 (0232) 75-88-86

«Веткаўскі кніжны арнамент», «веткаўскі мастацкі стыль рукапіснай кнігі» — такія паняцці былі ўведзены ў навуковы абарот дзякуючы яго высокаму мастацкаму ўзроўню, вялікай ступені арыгінальнасці і пазнавальнасці.

Чытаць далей

Яшчэ артыкулы ...

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый» г. Ветка, Беларусь — 2012-2020.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.