Навіны

Фігурка галавы ката з цеста і сала

У гэты раз мы з Вамі паспрабуем адкусіць хвост «кату»!

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 19 студзеня (субота) 2019, 16:00
Кошт: 2 р. 00 к.
Тэлефон: 75-88-86

Паглыбіўшыся ў міфалогію мы даведаемся аб тым, што кот лічыўся і лічыцца ахоўнікам шлюбу і генератарам сямейнага шчасця. Простымі словамі кот — ахоўнік сям’і, таму і абрад (характэрны для тэрыторыі Міншчыны, но сустракаўся і на тэрыторыі Ельскага района) праводзіўся з «катом».

Вучні апранаюць касцюм казы і мядзведзя

Святкавалі Каляды ў Ветцы 10, 11 студзеня 2019 супрацоўнікі Веткаўскага музея разам з выхаванцамі і выхавацелямі дзіцячых ясляў-садоў №1, 3, 4, 5, вучнямі і настаўнікамі 1-4 класаў СШ №1, 1-6 класаў Гімназіі.

Куццю гатавалі, танчылі, спявалі, ладзілі паказ «Батлейкі» (п'еса «Цар Ірад»). І, вядома, згадвалі, як даўней Мароза гукалі: «Мароз, мароз, хадзі куццю есці! Улетку не бывай, не марозь жыта, пшаніцы, аўса, проса, лёну і ўсяго, што трэба пасеяць, бы мы будзем біць цябе жалезнымі пугамі!»

Афіша мерапрыемства дыялог-клуба "Міжрэчча"

Сустрэчы дыялог-клуба «Міжрэчча» вяртаюцца!

Першая ў Новым годзе адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея.

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 11 студзеня (пятніца) 2019 г., 18:00
Кошт: 1 р. 50 к.
Тэлефон для даведак: 75-88-86

Калядны перыяд на Беларусi — час надзвычайных падзей. Тым цiкавей, што яднае ён усе слаi грамадства. Самы нерэлiгiйны чалавек знойдзе ў сыходзе каляндарнага года момант узнёслай велiчнасцi, а сустракаць новы год будзе з пераможнай надзеяй. Тым болей той, хто iмкнецца духоўнае аснаванне жыцця ўважаць за прыярытэт. Амаль месяц доўжыцца на шматканфесiйнай беларускай зямлi святочны час. Не мароз, не сцюжа, не замёты снегу не перашкода для радасцi, шчырых падарункаў, дабрадзейных учынкаў. Нездарма, у гэты чароўны час здараюцца неверагодныя цуды.

Майстар-клас "Саламяны павук" у 2016

Фотасправаздача

Адным з традыцыйных упрыгожванняў інтэр'ера беларусаў з даўніх часоў з'яўляўся саламяны павук.

Акрамя ўпрыгожвання, саламяны павук таксама быў адным з самых старажытных абярэгаў, які забяспечваў дабрабыт сям'і і ахоўваў хату ад нячыстай сілы.

Кожны год, перад Раством, збіралася сям'я і рабіла новага павука, замест старага. Са старым саламяным павуком у розных рэгіёнах Беларусі паступалі па-рознаму. Напрыклад на Магілёўшчыне салому пераціралі і аддавалі на з'ядзенне свойскай жывёле. У другіх рэгіёнах спальвалі ў печы альбо коміне для таго, каб знішчыць усё нядобрае, набранае за год.

«Крывыя» вечары — час весялосці, свавольстваў і кантакту з іншасветам! (Так на Палессі называлі час паміж Раством і Хрышчэннем).

Веткаўскі музей сумесна з ГМКГА «Талака», Гомельскім абласным цэнтрам народнай творчасці, «Гомельскай Школкай бытавога танца», Маркавіцкім СДК, Стаўбунскім СДК і гуртом «Стаўбунскія вячоркі» прапануюць усім «павандраваць у традыцыю»!

Дзіцячая святочная імпрэза «Казачка пра Пятра, Казу і Каляды».
У святочныя дні Калядаў і Новага года філіял Веткаўскага музея рады павіншаваць і ўзрадаваць сваіх самых маленькіх наведвальнікаў казачнай імпрэзай!

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі:
29 снежня (субота) 2018 г., 12:00
5 студзеня (субота) 2019 г., 12:00
Кошт: 3 р. 00 к. (вядзецца папярэдні продаж квіткоў)
Тэлефон для даведак: +375 232 75-88-86, +375 29 335-06-00 (Пятро Міхайлавіч)

Вучні Веткаўскай гімназіі на занятке ў Веткаўскім музее

Яслі-сады №1, №3, №4 г. Веткі, дашкольны Цэнтр развіцця дзіцяці яслі-сад №5 г. Веткі і Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава — даўнія сябры і калегі. Больш за дваццаць гадоў выхаванцы дзіцячых дашкольных устаноў наведваюць музейна-педагагічныя заняткі Школы старажытнай і сучаснай народнай культуры «Аз, букі, ведзі — глаголь дабро!», якая дзейнічае пры музеі, знаёмяцца з мясцовай духоўнай і матэрыяльнай культурай.

Самае найлепшае месца правядзення — гэта, вядома, музейныя экспазіцыі. С.І. Лявонцьева, Г.І. Лапацін, В.В. Афанасьева, І.А. Юдзіна, Л.А. Новікава, Раманава Л.Д., расказваючы пра тую ці іншую з'яву культуры, карыстаюцца багаццем фондаў Веткаўскага музея — дзеці маюць магчымасць убачыць і тыя экспанаты, якія рэдка выстаўляюцца.

Заняткі ў форме лекцый праводзяцца таксама ў памяшканнях дашкольных устаноў.

Хатка-батлейка ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі

«Батлейка НОН-СТОП» — агульнае дзейства, калі бесперарыўна з 11:00 і да 17:00 мы РАЗАМ створым унікальную хатку-батлейку для паказу спектакляў і апранем батлеечных герояў!

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 23 снежня (нядзеля) 2018 г., 11:00 — 17:00 (да удзелу можна далучыцца ў любы час)
Кошт: 2 р. 00 к.
Узрост удзельнікаў: усе, ад мала, да вяліка
З сабой мець: перакус на антракт, добры настрой і ўсмешку
Тэлефон для даведак: +375 232 75-88-86

30 лістапада (пятніца) 2018 г. Веткаўскі музей адзначыў сваё 40-годдзе. Вельмі важная дата для нас усіх.

Вялікі дзякуй усім за віншаванні, працу на працягу такога перыяду і за падтрымку!

24 лістапада 2018 г. Веткаўскі музей зладзіў сапраўднае беларускае Вяселле!

Як гэта было — глядзіце на фотаздымках. Акуніцеся ў атмасферу беларускага вяселля!

Лагатып Веткаўскага музея

Дзяржаўная ўстанова культуры «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава» у год Малой радзімы адзначыць 40-годдзе музея 30 лістапада 2018 г. у г. Ветка. Плануецца насычаная праграма мерапрыемстваў: музей упершыню зладзіць Міжнародны круглы стол удзельнікамі якога будуць госці з Украіны, Расіі, Беларусі; Галіна Рыгораўна Нячаева і Святлана Іванаўна Лявонцьева правядуць экскурсію па музею.

Цэлы дзень 30 лістапада 2018 г. (9:00-16:00) уваход у Веткаўскі музей будзе ВОЛЬНЫМ.

Будзем вельмі рады сустрэчы з сябрамі!

Агляд кашулі Неглюбскага строю

Дзіцячы інтэрактыўны праект Веткаўскага музея «Пазнай гісторыю рукамі» 16 лістапада 2018 г. наведалі вучні 4 «А» класа сярэдняй школы №1 г. Веткі імя А.А. Грамыкі. Тэма сустрэчы — «Жаночы строй в. Неглюбка».

У спецыяльнай прасторы, якая знаходзіцца ў г. Ветка корпус №2, актыўна разглядалі ўнікальныя элементы неглюбскага строю са збораў музея: кашулі, кубкі, гарлячкі, калышкі, спіс на гэтым працягваецца. Даведаліся і запомнілі ворах новых паняццяў. Дакрануліся да розных матэрыялаў: лён — звонкая расліна, лён — мяккая тканіна, калючую воўну і цвёрдую каноплю.

Лекцыя «Нашто пчале ласіныя рогі?»

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 27 кастрычніка (субота) 2018 г., 13:00
Кошт удзелу: 2 р. 00 к. — дарослыя, 1 р. 00 к. — студэнты

Бортнік на дрэве

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 20 кастрычніка (субота) 2018 г., 13:00
Кошт удзелу: 2 р. 00 к.

У філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі пройдзе ўнікальная лекцыя, прысвечаная рамёству з 1000-гадовай гісторыяй!

Веткаўскі музей распачынае сезон этна-вечарын!

Вечарына першая — «Жаніцьба Коміна».

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 13 кастрычніка (субота) 2018 г., 15:00 — 18:00
Кошт: 3 р. 00 к. (у традыцыйных строях БЯСПЛАТНА)
Тэлефон для даведак: 8 029 335-06-00 — Пятро Міхайлавіч

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 5 кастрычніка (пятніца) 2018 г., 15:00

Выйшаў у свет зборнік матэрыялаў міжнароднай канферэнцыі «Дняпроўскі паром. Гісторыка-культурнае ўзаемадзеянне», якая праходзіла 26-27 красавіка ў Гомелі ў рамках праекта «Ад партнёрства мясцовых музеяў да шырокага трансгранічнага культурнага супрацоўніцтва».


Жаніцьба Коміна, 2017 г.

Спадарства! Кастрычнік — насычаны мерапрыемствамі месяц! Таму чакаем усіх на БЯСПЛАТНЫЯ экскурсіі (кожную нядзелю ў 10:00), майстар-класс, лекцыі прысвечаныя першай у Беларусі выставе бортніцтва, этна-вечарыну «Жаніцьба коміна», адкрыццё новай выставы «Чырвонае Евангелле» і інш.

Для самых маленькіх прапануем інтэрактыўны занятак «Пчолачкі гудуць, хатку будуюць...» (невялічкая лекцыя+квэст).
Інтэрактыўны занятак па папярэднім запісе: 8 (0232) 75-88-86, +375 (232) 75-88-86.

З 1 верасня 2018 г. у Веткаўскім музеі (г. Ветка, Красная плошча, 5) змяняюцца кошты на ўваходныя білеты.

Спіс змен:

У верасні 2018 г. дэлегацыя з Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава наведае Музей рускай іконы, які знаходзіцца ў Таліне (Эстонія). У рамках візіту, дырэктар музея — Галіна Рыгораўна Нячаева правядзе экскурсію на рускай мове па тэме «Веткаўская школа іканапісу».

Ветка — невялічкі гарадок на ўсходзе Беларусі, непадалёк ад межаў з Расіяй і Украінай. Ветка з цягам часу сфармавала свой непаўторны стыль іконнага пісьма, яго лёгка распазнаць сярод іншых стылей іканапісу.

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 30 чэрвеня (субота) 2018 года - 17:00

Кошт удзелу: 2 р. 00 к., для дзяцей - вольны ўваход

Адрас: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефон: 8 (0232) 75-88-86

На прэзентацыі можна набыць дыск па спецыяльным кошце!

У межах праекта "Традыцыя" выйшаў унікальны СD мужчынскіх песень. На ім - запіcы аўтэнтычных ансамблевых і сольных спеваў, пераважна з палескіх вёсак, сабраныя вядомымі этнамузыколагамі ў 70-80-х гг. ХХ ст.

30 чэрвеня ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі адбудзецца прэзентацыя першага дыска з серыі "Мужчынская традыцыя спеву".

bezh-CNenfrderues

 Яндекс.Метрика