На працягу двух дзён у філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі будуць праводзіцца майстар-класы па вырабу Велікодных пісанак. Чакаем усіх жадаючых.
Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 6 красавіка (пятніца) 2018 года - 18:30, 7 красавіка (субота) 2018 года - 12:00
Кошт удзелу: 1 р. 50 к. (уваходны квіток у музей) + з сабой мець зваранае курынае яйка
Адрас: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)
Тэлефон: 8 (0232) 75-88-86
Бонус!
Пасля вырабу пісанак будзем разам разучваць і спяваць песні з абраду "Сула", што будзе праходзіць у вёсцы Маркавічы 9 красавіка.
Вітаюцца пачастункі да гарбаты.
Рыхтуемся да Вялікадня РАЗАМ!
- Майстар-клас 2017 года.