Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

«Батлейка НОН-СТОП»

Хатка-батлейка ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі

«Батлейка НОН-СТОП» — агульнае дзейства, калі бесперарыўна з 11:00 і да 17:00 мы РАЗАМ створым унікальную хатку-батлейку для паказу спектакляў і апранем батлеечных герояў!

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 23 снежня (нядзеля) 2018 г., 11:00 — 17:00 (да удзелу можна далучыцца ў любы час)
Кошт: 2 р. 00 к.
Узрост удзельнікаў: усе, ад мала, да вяліка
З сабой мець: перакус на антракт, добры настрой і ўсмешку
Тэлефон для даведак: +375 232 75-88-86

Ці даўно вы былі ў тэатры? А можа самім стварыць тэатр? А хто ж тады будзе будаўніком, кіраўніком, акторам, а хто гледачом? Калі вы задалі сабе такія пытанні і хочаце знайсці на іх адказы, то філіял Веткаўскага музея ў Гомелі і Гомельская моладзевая краязнаўчая арганізацыя «Талака» запрашаюць вас прыняць удзел у стварэнні тэатра «Батлейка».

Дзеянне першае!

  • 11:00 — Распіццё зёлкавай гарбаты і знаёмства адзін з адным і з традыцыйнай беларускай батлейкай;

Дзеянне другое!

  • 11:30 — Выраб хаткі-батлейкі па матывах традыцыйнай драўлянай архітэктурнай разьбы Гомельшчыны;
    Пашыў традыцыйнага адзення для герояў батлейкі — Цар Ірад, Воін, Рахіль, Анёл, Чорт, Смерць, Мужык, Баба, Каза, Габрэй;
  • 14:00 — Антракт;
    Абедзенны перапынак з развучваннем калядных песень;

Дзеянне трэцяе!

  • 14:30 — То будзе працяг другога дзеяння...

Дзеянне чацвёртае!

  • 16:00 — Прэм'ера! Паказ традыцыйнага батлеечнага спектакля «Цар Ірад» і інтэрмедый «Мужык і баба», «Антон з казой і Антоніха», "Карчмар Бэрка і Мужык» на жывой палесскай мове жыхароў вёскі Сіманічы Лельчыцкага раёна.

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © "Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - 2012 - 2019.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.