Дзіцячая святочная імпрэза «Казачка пра Пятра, Казу і Каляды».
У святочныя дні Калядаў і Новага года філіял Веткаўскага музея рады павіншаваць і ўзрадаваць сваіх самых маленькіх наведвальнікаў казачнай імпрэзай!

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі:
29 снежня (субота) 2018 г., 12:00
5 студзеня (субота) 2019 г., 12:00
Кошт: 3 р. 00 к. (вядзецца папярэдні продаж квіткоў)
Тэлефон для даведак: +375 232 75-88-86, +375 29 335-06-00 (Пятро Міхайлавіч)

У гэтым годзе ўдзельнікі свята патрапяць у сапраўдную казку, што распавяла гандляру Пятру яго сяброўка Каза. А таксама станем актыўнымі ўдзельнікамі прыгод, дзе наша Каза з сонцам сябравала, рупліва працавала, дабрабыт даравала. Даведаемся як было раней цэлы год лета ды цёпла і адкуль зіма пачалася. Разам з калядным гуртом ГМКГА «Талака» будзем Казу шукаць, шчодры спяваць і сонца вітаць. А яшчэ нас чакае шмат традыцыйных гульняў, карагодаў, песень і добрых падарункаў.

І, канешне, традыцыйны лялечны тэатр «Батлейка» на жывой палескай мове вёскі Сіманічы Лельчыцкага раёна!

Фотасправаздача

Святочныя мерапрыемствы «Казачка пра Пятра, Казу і Каляды» з батлейкай адбыліся ў філіяле Веткаўскага музея 29 снежня 2018 г. і 5 студзеня 2019 г.

У межах мерапрыемства нашы самыя маленькія наведвальнікі сталі актыўнымі ўдзельнікамі прыгод Пятра і Казы. Даведаліся, як было раней цэлы год лета і адкуль зіма пачалася. Сумесна с гуртом ГМКГА «Талака» адшукалі Казу, праспявалі з ёй шчодры і павіталі сонца!

У канцы мерапрыемства Веткаўскі музей парадаваў гасцей батлейкай, герояў якой і саму хатку-батлейку стварылі сваімі рукамі напярэдадні з нашымі наведвальнікамі!


Як гэта было:

bezh-CNenfrderues
  Яндекс.Метрика