Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Майстар-клас «Саламяны павук» 12 студзеня 2019

Фотасправаздача

Адным з традыцыйных упрыгожванняў інтэр'ера беларусаў з даўніх часоў з'яўляўся саламяны павук.

Акрамя ўпрыгожвання, саламяны павук таксама быў адным з самых старажытных абярэгаў, які забяспечваў дабрабыт сям'і і ахоўваў хату ад нячыстай сілы.

Кожны год, перад Раством, збіралася сям'я і рабіла новага павука, замест старага. Са старым саламяным павуком у розных рэгіёнах Беларусі паступалі па-рознаму. Напрыклад на Магілёўшчыне салому пераціралі і аддавалі на з'ядзенне свойскай жывёле. У другіх рэгіёнах спальвалі ў печы альбо коміне для таго, каб знішчыць усё нядобрае, набранае за год.


Анонс

Запрашаем усіх на выраб таямнічага калядняга абярэга — саламянага павука!

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 12 студзеня (субота) 2019 г., 12:00
Кошт: 2 р. 00 к.
Тэлефон для даведак: 75-88-86
*Усе матэрыялы да майстар-класа прадастаўляюцца музеем

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © "Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - 2012 - 2019.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.