Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Галоўная
  • Навіны
  • «Дева днесь Пресущественнаго рождает». Сустрэча дыялог-клуба «Міжрэчча»

«Дева днесь Пресущественнаго рождает». Сустрэча дыялог-клуба «Міжрэчча»

Афіша мерапрыемства дыялог-клуба "Міжрэчча"

Сустрэчы дыялог-клуба «Міжрэчча» вяртаюцца!

Першая ў Новым годзе адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея.

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 11 студзеня (пятніца) 2019 г., 18:00
Кошт: 1 р. 50 к.
Тэлефон для даведак: 75-88-86

Калядны перыяд на Беларусi — час надзвычайных падзей. Тым цiкавей, што яднае ён усе слаi грамадства. Самы нерэлiгiйны чалавек знойдзе ў сыходзе каляндарнага года момант узнёслай велiчнасцi, а сустракаць новы год будзе з пераможнай надзеяй. Тым болей той, хто iмкнецца духоўнае аснаванне жыцця ўважаць за прыярытэт. Амаль месяц доўжыцца на шматканфесiйнай беларускай зямлi святочны час. Не мароз, не сцюжа, не замёты снегу не перашкода для радасцi, шчырых падарункаў, дабрадзейных учынкаў. Нездарма, у гэты чароўны час здараюцца неверагодныя цуды.

Удзельнiкi клуба «Мiжрэчча» прапануюць за вiхурам святаў не забыцца галоўнага. Той касмiчнай падзеi, якая нябачна змянiла ход гiсторыi. Нараджэнне Хрыста ў вiфлеемскай пячоры абудзiла не болей дзясятка чалавек. Праз стагоддзе вучнi Сына Божага i паслядоўнiкi Евангелля ўжо жылi ва ўсiх галоўных антычных гарадах.

«Хрыстос нарадзiўся на вашым двары»… — спяваюць калядоўшчыкi зычучы гаспадарам дабрабыту i плёну. Так бiблейская гiсторыя становiцца часцiнаю народнай культуры славянаў. Сыходзяцца дахрысцiянская народная мудрасць i хрысцiянскi гнозiс, адкрываючы новую старонку цудаў. Слухай, удзячны чалавек, якiм складам прамаўляе Бог новыя адкрыццi. Далучайся, прыносячы свае хвалы.

Самае месца для спеваў, вершаў, апавяданняў, успамiнаў, «случаяў iз жызьнi».

Любы, хто хоча, можа прынесцi на сустрэчу свае прамовы-падарункi.

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © "Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - 2012 - 2019.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.