Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Цыкл лекцый «Ікона звалась Свячой...»

Фотасправаздача

Фотаздымкі з лекцыі 31 сакавіка 2019. Генадзь Ісакавіч вычарпальна расказаў пра «Свячу», бо сам вельмі глыбока займаўся яе даследаваннем. Вынікам гэтага даследавання стаў выпуск кнігі, а затым і адкрыццё выставы.

Анонс

Веткаўскі музей распачынае цыкл лекцый прысвечаных выставе «Ікона звалась Свячой...», якая зараз экспануецца ў філіяле Веткаўскага музея.

Кожную нядзелю на тым жа самым месцы чакаем усіх зацікаўленых!

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі:
31 сакавіка (нядзеля) 2019, 16:00
7, 14, 21 красавіка (нядзеля) 2019, 16:00
5, 12 мая (нядзеля) 2019, 16:00
Кошт: 2 р. 00 к.
Тэлефон: 75-88-86

Абрад «Свяча» з'яўляецца адным з самых адметных абрадаў у традыцыйнай культуры беларускіх вёсак Гомельшчыны.

«Свячой» называюць як абрад, так і яго рытуальныя прыналежнасці. Вывучэнне дадзенай тэмы — адна з асноўных у навуковай дзейнасці супрацоўнікаў Веткаўскага музея, таму мы цікавіліся ёй падчас усіх экспедыцый апошняга часу і атрымалі, на наш погляд, вельмі цікавыя вынікі, і адным з вынікаў такіх даследаванняў з'яўляецца выставачны праект «Ікона звалась Свячой…».

Спіс лекцый:

  • 22 сакавіка. Тэма: «Беларуская свяча ў Сібірскай тайзе» — традыцыйная культура беларускіх сёлаў Заходняй Сібіры.
    Лектар — Алена Леанідаўна Новікава (Санкт-Пецярбург).
  • 31 сакавіка. Тэма: «Ікона звалась Свячой» — Абрад пераноса іконы-свячы ў прасторы народнай традыцыі.
    Лектар — Генадзь Ісакавіч Лапацін (вядучы навуковы супрацоўнік ВМСБТ).

  • 7 красавіка. Тэма: «Аброчны тэкстыль у абрадзе «Свяча»».
    Лектар — Пятро Міхайлавіч Цалка (дырэктар ВМСБТ).
  • 14 красавіка. Тэма: «Воспоминанья братств, хранимыя народом…» — Абрад «Свяча» у кантэксце брацкай царкоўнай традыцыі і прыходскага жыцця вёскі.
    Лектар — Андрэй Валер'евіч Скідан (мастак-рэстаўратар ВМСБТ).
  • 21 красавіка. Тэма: «Персанажы бабіцкіх ікон у мастацкай і вуснай традыцыі: Мікола, Варвара, Зосіма».
    Лектар — Нячаева Галіна Рыгораўна (намеснік па навуцы ВМСБТ).

  • 5 мая. Тэма: «Бабіцкая іканапісная традыцыя ў кантэксце традыцыйнай культуры Ніжняга Пасожжа».
    Лектары — Нячаева Галіна Рыгораўна (намеснік па навуцы ВМСБТ), Андрэй Валер’евіч Скідан (мастак-рэстаўратар ВМСБТ).
  • 12 мая. Тэма: «Свяча як боства, якое памірае і ўваскрасае».
    Лектар — Генадзь Ісакавіч Лапацін (вядучы навуковы супрацоўнік ВМСБТ).

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © "Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - 2012 - 2019.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.