Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

«Хрыстос уваскрос, Сын Божы!»

Анонс

Філіял Веткаўскага музея запрашае на Велікодную сустрэчу.

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 1 мая (серада) 2019, 15:00
Кошт: 1 р. 00 к.
Тэлефон: 75-88-86

Вялікая таямніца жыватворных Пакутаў Ісуса Хрыста штогод прымушае задумацца аб мэты нашага жыцця. А ягонае паўстанне з памёрлых адкрывае неабсяжную перспектыву вечнага жыцця для кожнага чалавека.

Аб усім гэтым з вамі будзе весці размову Андрэй Валер'евіч Скідан у сераду 1 мая. Таксама вас чакаюць царкоўна-народныя спевы, іканаграфіі са збораў музея, вершы і прыпавесці.

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © "Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - 2012 - 2019.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.