Запрашаем усіх на адкрыццё аўтарскай выставы Віктара Шыпкова: «И швец, и жнец, и на дуде игрец» з майстар-класам па пляценню пояса ў тэхніцы «спрэнг».

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 5 кастрычніка (субота) 2019, 15:00
Кошт: бясплатна
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86

Прадстаўленая калекцыя ўключае ў сябе многае: гэта і музычныя інструменты (майстравыя гармонікі, бубны), ручнікі і традыцыйныя жаночыя строі (некаторыя элементы касцюма зроблены рукамі аўтара) і калядныя зоркі. Усё гэта Віктар збіраў лакальна, дзе нарадзіўся і вырас.

Віктар Шыпкоў — цудоўны чалавек, шматдзетны бацька і прыстойны сем'янін, пра якога напісан не адзін артыкул, удзельнік разнастайных мерапрыемстваў, па прафесіі: оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку, таксама з'яўляецца даўнім сябрам Веткаўскага музея.

Віктар Шыпкоў з сынам у філіяле Веткаўскага музея

bezh-CNenfrderues
  Яндекс.Метрика