Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Выраб елачнай цацкі з ваты. Майстар-клас 14.12.2019

Майстар-клас па вырабе елачнай цацкі з ваты.

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 14 снежня (субота) 2019, 14:00
Кошт: уваходны квіток у музей*
Тэлефон: 8 (0232) 75-88-86
*Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем

Зусім хутка наступіць Новы год, кожная сям'я чакае гэта свята з нецярплівасцю. Кожны чалавек святкуе гэты дзень па-рознаму. У першую чаргу Новы год сімвалізуецца з навагоднімі ўпрыгожваннямі.

Большасць сучасных упрыгожванняў, якія вы бачыце на прылаўках крам, хоць і выглядаюць зачаравальна, але, на жаль, яны бяздушныя. Елачныя цацкі зробленыя сваімі рукамі наадварот, ствараюць сапраўдную ўтульнасць і прыносяць цяпло ў хату.

На майстар-класе мы з Вамі зробім сваімі рукамі цацку з ваты. Справа ў тым, што вата — лёгкадаступны, просты і бяспечны матэрыял. На стварэнне такой цацкі вы не патраціце шмат часу і сродкаў.

Самай простай цацкай з'яўляецца снегавік, вось яго-та мы з Вамі і будзем рабіць. Ад Вас мы чакаем добры, святочны настрой і фантазію.

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый» г. Ветка, Беларусь — 2012-2020.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.