Адкрыццё выставы «Наши руки не для скуки...» ў ткацкай майстэрне філіяла Веткаўскага музея.

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 31 студзеня (пятніца) 2020, 16:00
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86

Прайшло ўжо больш за дваццаць год са дня заснавання філіяла Веткаўскага музея ў г. Гомелі. Увесь час на яго базе працуе клуб «Параскева». Задума дадзенага клуба — не толькі навучыць жадаючых старадаўняму рамяству — ткацтву, але і аб'яднаць людзей па інтарэсах.

Людзі, прыходзячы з рознымі запытамі, гатовы вучыцца вышываць, ткаць і рабіць многія рэчы, звязаныя з рукадзеллем, а гэта — традыцыйная частка нашай працы. Аднак у клубе ёсць ужо касцяк жанчын, якія займаюцца рукадзеллем, грунтуючыся на ўсё тыя ж ключавыя законы рукадзелля, але з сучасным падыходам, сучаснымі матэрыяламі, якія прыемны воку і могуць быць карыснымі ў побыце.

Дадзеная выстава — справаздача дзейнасці клуба «Параскева», аповед пра тое, як захапленне традыцыйным жаночым рамяством (ткацтвам), з якога пачыналася гісторыя ўзнікнення клуба, перарасло ў шматбаковае захапленне рукадзеллем.

Кожны з Вас знойдзе той тып дэкаратыўна-прыкладной творчасці, які яму найбольш цікавы!

bezh-CNenfrderues

 Яндекс.Метрика