Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Галоўная
  • Навіны
  • Сустрэча «Пройдусь по Абрикосовой...». Актуальныя пытанні Гомельскай тапанімікі 07.02.20

Сустрэча «Пройдусь по Абрикосовой...». Актуальныя пытанні Гомельскай тапанімікі 07.02.20

Заключная сустрэча «Пройдусь по Абрикосовой...». Актуальныя пытанні Гомельскай тапанімікі» ў межах выставы «Гомель. 1929».

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 7 лютага (пятніца) 2020, 18:00
Кошт: 2,00 руб.
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86

Госць сустрэчы — Генадзь Аляксейчанка — кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры ўсходніх славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГДУ, сябра тапанімічнай камісіі гарвыканкама.

Назвы гарадскіх урочышчаў, вулiц, асобных будынкаў, тэрыторыяў, пляцаў — мы часта не заўважаем, што жывем у прасторы сэнсаў, якія фармуюць наш светапогляд. І толькі калі трапляем у іншы асяродак, заўважаем, што нашае ўспрыяцце рэчаіснасці трошкі адрозніваецца ад новага месцазнаходжання.

Новы культурніцкі праэкт, які называецца «Інстытут горада» закліканы акумуліраваць нашыя веды аб Гомелі і ягоных жыхарах, асэнсаваць сённяшняе ўспрыяцце горада і наваколля, даследваць мінулае, фармаваць будучае.

Тапаніміка — адна з частак гарадской культуры, у якой выразна сплятаюцца горадабудаўнічы працэс і семантычнае ўспрыяцце рэчаіснасці, міфалогія і ідэалогія мастацкіх стылістычных напрамкаў, гістарычныя падзеі і сацыяльныя праэкты.

Пагаворым аб Гомельскім тапанімічным фармаце, паглядзім, наколькі ён адрозніваецца ад агульнабеларускага. Паразважаем, ці можа гарадскі актыў выразна ўплываць на працэс фармавання новай тапанімічнай «павесткі».

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый» г. Ветка, Беларусь — 2012-2020.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.