Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Галоўная
  • Навіны
  • Аўтарская экскурсія Г.Р. Нячаевай у Нацыянальным мастацкім музеі (г. Мінск)

Аўтарская экскурсія Г.Р. Нячаевай у Нацыянальным мастацкім музеі (г. Мінск)

9 лютага (нядзеля) 2020, у 16:00 пройдзе аўтарская экскурсія па выставе «Всегда готов, храбрствуя...». Прорысы і іконы XVIII-XIX стст. з фондаў Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Экскурсія адбудзецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Экскурсію праводзіць намеснік дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Нячаева Галіна Рыгораўна.

Галіна Рыгораўна Нячаева працуе ў музеі са дня яго заснавання, з'яўляецца адзіным у рэспубліцы буйным спецыялістам па гісторыі Веткаўскай школы іканапісу, аўтар манаграфій «Веткаўская ікона», «Жывая вера. Ветка» і іншых навуковых публікацый. Яе лекцыі ўнікальныя па глыбіні ведаў і здольнасці захапіць гледача ў старажытны свет стараабрадніцкіх традыцый.

Уваход на экскурсію па ўваходнаму квітку!

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый» г. Ветка, Беларусь — 2012-2020.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.