Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

«Агнялікая» — працяг адкрыццяў 23.02.20

23 лютага (нядзеля) 2020, 14:00 у філіяле Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла) пройдзе лекцыя Галіны Рыгораўны Нячаевай.

Кошт: 2,00 руб.
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86

Адкуль і калі на нашых землях з'явілася гэтая дзіўная іканаграфія: Багародзіца з вогненным «ликом»?

Аказваецца, вобраз мае візантыйскую гісторыю «огненного» паходжання — у IX ст. Гэта значыць, магчыма, існавала «дамангольская» іканаграфія Агнялікай… Але знікла, прапала?

І толькі ў 1971 г. маскоўская экспедыцыя знайшла на нашых землях рукапіс пачатку XVIII ст., дзе ўпершыню прачыталі апісанне «агнялікай» іконы. Прычым кніга — маскоўскага аўтара Симеона Моховикова. Твор назвалі «Солнце пресветлое», па назве адной з частак.

Чаму кніга з'явілася на Ветцы і ў Старадуб'і, у знакамітым стараабрадніцкім цэнтры, заснаваным на мяжы Маскоўскай дзяржавы і Вялікага княства Літоўскага ў канцы XVII ст.? Навошта стараабрадцы захоўвалі рукапісны зборнік на працягу стагоддзяў? Чаму менавіта ў стараабрадніцкім асяроддзі, звязаным з «ветковским согласием», вобраз «Маці Божай Агнялікай» развіўся ў цэлую сімвалічную і мастацкую праграму?

Як талент мастакоў ператварыўся ва ўласны псіхалагізм вобраза? Як складвалася семантычная сістэма шматслойнага значэння іконы, яе ўдзел у стварэнні цэласнага мастацкага сусвету — у стылі Веткі? Бо менавіта тут узніклі складаныя кампазіцыі, шматчасткавая іконы!

Яшчэ адзін рукапісны помнік захоўваў кароткую гісторыю Агнялікайвангаглийской». Знойдзены ў Клінцах (Бранская вобл.) Яшчэ ў XIX ст., і які трапіў у Санкт-Пецярбург, «Клинцовским оригиналом» — кіраўніцтва для іканапісцаў. Кажуць, менавіта адтуль стараабрадцы запазычылі гэтую тэму. Ці ведаў аўтар «Клинцовского оригинала» пра «Солнце пресветлое»?

І мы паехалі ў Маскву, у Санкт-Пецярбург — у пагоні за таямніцамі рукапісаў…

Гісторыю «ўласнага расследавання» 2019-2020 гг. мы хочам прадставіць сёння. А заадно — можам разам падзівіцца яркасці і святочнасці з'явы «Агнялікай» у Веткаўскім іканапісу, — у дзень яе святкавання — 23 февраля!

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый» г. Ветка, Беларусь — 2012-2020.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.