Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Прэзентацыя кнігі і CD-дыска «Бяседныя песні» 28.02.20

Філіял Веткаўскага музея, які заўжды прытрымліваецца пазіцыі «жывой культуры», запрашае сваіх наведвальнікаў стварыць святочную атмасферу традыцыйнага застолля ў сцянах музея.

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 28 лютага (пятніца) 2020, 18:00
Кошт удзелу: 5,00 руб.
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86

Бяседныя песні — адзін з самых жывых і рухомых жанраў традыцыйнай музыкі.

Нават у наш час яшчэ можна пачуць бяседныя песні, якія незалежна ад часу стварэння яшчэ гучаць, напаўняюць і аб'ядноўваюць традыцыйнае застолле.

Вас чакае:

  • традыцыйнае застолле (можна прыносіць з сабой традыцыйныя стравы да агульнага стала);
  • традыцыйныя спевы ад вясковага гурта «Стаўбунскія вячоркі» і сучасных выканаўцаў фальклору;
  • сустрэча са сталічным госцем Сяржуком Доўгушавым і прэзентацыя кнігі+CD-дыска «Бяседныя песні»;
  • сумесныя спевы, расповеды, гульні ды жарты!

!Падчас імпрэзы будзе магчымасць набыць кнігу+CD-дыск «Бяседныя песні» (кошт — 15,00 руб.).

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый» г. Ветка, Беларусь — 2012-2020.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.