Філіял Веткаўскага музея запрашае на лекцыю з творчым заняткам «Аз, букі, Вядзі. Глаголь — дабро» ў межах выставы «Корни и ветви», якую правядзе галоўны захавальнік фондаў Веткаўскага музея — Святлана Іванаўна Лявонцьева.

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 7 сакавіка (субота) 2020, 14:00
Кошт удзелу: 2,00 руб.
Тэлефон: 8 (0232) 75-88-86

Лекцыя прысвечана вельмі цікавай тэме: мастацтву рукапіснай кнігі Веткі. Гэта унікальная з'ява звязана з тым, што Ветка з моманту свайго ўзнікнення ў канцы XVII ст. і на працягу амаль усяго XVIII ст. з'яўлялася буйным духоўным цэнтрам стараабрадцаў.

Тут захоўваліся і развіваліся сярэднявечныя кнігапісныя традыцыі «ўнутры» культуры Новага часу. Асаблівая запатрабаванасць была ў пеўчых кнігах. Менавіта яны, перш за ўсё, ўпрыгожваліся багатымі ўзорамі, якія дапамагалі ствараць святочны настрой і захоплены душэўны стан.

У лекцыі пойдзе гаворка пра найбольш характэрныя рысы стылю, якія ярка праявіліся ўжо да канца XVIII ст. Аб бясконцай разнастайнасці кампазіцый, раслінных формаў, маляўнічасці каларыту, абсалютна жывым рытме, пра ўсё, што адрознівае рукапісы Веткаўскага-Старадубскага рэгіёна ад іншых стараабрадніцкіх рукапісных традыцый.

Пасля заканчэння лекцыі ў кожнага з Вас будзе магчымасць пры дапамозе мастацкіх навыкаў стварыць літару ў Веткаўскім стылі афармлення кніг!

bezh-CNenfrderues

 Яндекс.Метрика