Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Мужчынская спеўная традыцыя ад фольк-гурта «Рада» 14.03.20

Філіял Веткаўскага музея запрашае на сустрэчу з фольк-гуртом «Рада». Падчас імпрэзы ў Вас будзе магчымасць пачуць адну з найцікавейшых з'яў беларускай культуры — мужчынскую спеўную традыцыю.

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 14 сакавіка (субота) 2020, 14:00
Кошт удзелу: 3,00 руб.
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86

УВАГА! Колькасць месцаў абмежавана. Вядзецца папярэдні продаж квіткоў. +375(232) 75-88-86

Фольк-гурт «Рада» з'явіўся ў 2006 г. Творчы накірунак: традыцыйны рэгіянальны мужчынскі спеў. Трэба адзначыць, што гэта суполка людзей не звязана з этнаграфіяй і культуралогіяй прафесійна, але аб'яднана глыбокай цікаўнасцю да беларускіх традыцый.

Сучасны склад гурта:

  • Святлана Буцкая (мастацкі кіраўнік)
  • Алег Лук'янцаў
  • Аляксандр Жукоўскі
  • Васіль Мардачоў

Мэта гурта — адраджэнне, перадача и пераемнасць паміж пакаленнямі беларусаў музычнай и песеннай спадчыны, а разам з ёй традыцыйных духоўных каштоўнасцяў і светапогляду.

Асноўная частка рэпертуару сабрана ўдзельнікамі гурта падчас уласных экспедыцый. Са сваімі спевамі фольк-гурт неаднаразова выступаў на радыё «Культура», а таксама ўдзельнічаў у разнастайных фальклорных форумах у Расіі, Літве, Украіне, Чэхіі і Польшчы.

Фольк-гурт «Рада»

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый» г. Ветка, Беларусь — 2012-2020.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.