Замілаванне прайсціся цяністымі вуліцамі, удыхваючы водар кветак, забыўшыся пра імклівы рытм жыцця, які нясецца зусім побач, па суседніх магістралях. Яшчэ якіх дваццаць гадоў таму «Залінія» была сапраўдным кландайкам для аматараў драўлянай архітэктуры і дэкаратыўнай дамавой разьбы. Якіх толькі ліштваў, падзораў, варотаў, ганкаў тут не даводзілася бачыць! Безліч тыпаў упрыгожванняў і варыянтаў арнаментальных кампазіцый! Дамы на цотным і няцотным баках вуліцы, здавалася, навыперадкі дэманстравалі вартасці местачковай архітэктуры, спаборнічалі ў дэкаратыўных адметнасцях…

Дом №16 на вул. Ауэрбаха, якая даўней называлася Скобелеўскай, 1916 г. пабудовы славіўся сваімі вулічнымі ганкамі і філянговымі дзвярамі, і кожны, сапраўдны гарадзкі патрыёт, трапіўшы на гэтую вуліцу, рады быў бы прайсці пад ажурнымі драўлянымі карункамі былога слупавога ганку.

Аднак, новыя гаспадары, як гэта водзіцца, перарабілі дом згодна новых стандартаў камфорта. Таму каруністы навес быў асуджаны: у новай сістэме каштоўнасцяў яму няма месца. Удалося сабраць толькі такія ашмёткі…

Аднак, рэстаўрацыйны маштаб Веткаўскага музея дазваляе аднавіць справядлівасць. Мы можам не толькі рэаніміраваць старыя арнаментальныя тэксты, але і ствараць іх нанова.

На будучай музейнай выставе «Жыў ў горадзе майстар» будзе экспанавацца гэты і іншыя дэкаратыўныя фрагменты ўбрання гомельскіх сядзiбаў.

bezh-CNenfrderues
  Яндекс.Метрика