Веткаўскі музей распачынае новы сезон этна-вечарын і запрашае ўсіх далучыцца да рэканструкцыі абраду «Жаніцьба коміна»!

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 26 верасня (субота) 2020, 16:00
Кошт удзелу: 3, 00 руб.
Тэлефон: 50-96-98

Святло — пачатак жыцця ўсяго існуючага. Невыпадкова, што Сонцу, як крыніцы яго, адводзілася першае месца сярод нябесных свяціл, да якіх людзі звярталіся за дапамогай.

Невыпадкова і тое, што ў большасці народных свят і абрадаў ужываюцца атрыбуты, якія сімвалізуюць сонца. Гэта кола, вогнішча, крыж, блін, бохан хлеба і многае іншае. Усе яны звязаны з цяплом. Святло, цяпло і сонца — сімвалы колішняга палескага абраду — «Жаніцьба коміна», які векаваў на Гомельшчыне і у некаторых вёсках Палесся. Ушаноўвалі «комін» у верасні. Слова «комін» у перакладзе з грэчаскай азначае «печ», «ачаг», адкрытая печ з прамым дымаходам.

Звычайна, у хаце заможнага селяніна (каб добра пачаставаць гасцей) збіраўся ўвесь вясковы народ. Старажытны «свяцільнік» упрыгожвалі вянком, вадзілі вакол карагоды і спявалі, далей жа абрад ператвараўся ў звычайныя вячоркі.

Філіял Веткаўскага музея пры падтрымцы ГМКГА «Талака» і гомельскай «Школкі бытавога танца» адновіць гэтыя дзеянні падчас вечарыны і ў кожнага ўдзельніка будзе магчымасць дакрануцца да спрадвечных беларускіх традыцый!

Вас чакаюць: абрадавыя дзеянні з гарбузом, мёдам, абрадавыя песні, традыцыйная ежа, гульні, жарты, забавы і, канешне, танцы.

bezh-CNenfrderues
  Яндекс.Метрика