«Дзень архітэктара» — так называецца экскурсія-пагулянка, якая пачынаецца ў прасторы музейнай экспазіцыі, a пасля працягваецца на вуліцах горада.

Дзе: пачатак экскурсіі ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі, працяг — вуліцы Гомеля
Калі: 4 кастрычніка (нядзеля) 2020, 10:00
Кошт удзелу: 6, 00 руб.
Тэлефон: 50-96-98

У філіяле Веткаўскага музея 21 жніўня пачала працаваць выстава «Ішоў па горадзе майстар...». Гомельская архітэктура: стваральнікі, тэхналогіі, вобразы. Гэта, бадай, першая выстава музея, дзе разам сустрэліся артэфакты і дакументы, якія адносяцца да традыцыйнай драўлянай архітэктуры і да архітэктуры прафесійнай. Безыменныя майстры і выбітныя прафесіяналы, мастацкія стылі і дзедаўскія прыёмы, столяры і муляры, архітэктары і брыгадзіры. Дзякуючы ім мы можам любавацца сённяшнім Гомелем. Але гэта яшчэ не ўвесь пералік тых, каго мы маем гонар менаваць майстрамі. Яшчэ гэта студэнты-архітэктары, мастакі, даследчыкі, музейныя супрацоўнікі, краязнаўцы, дзякуючы якім, здавалася, страчаныя незваротна архітэктурныя цікавосткі могуць вярнуцца ў якасці чарцяжоў, малюнкаў, макетаў, а можа, калісьці, і ў якасці рэальных абектаў, адроджаныя руплівай рукой удзячнага майстра. Зрэшты, майстар — кожны з вас, шаноўныя наведвальнікі, шчыроўцы роднага горада.

Пачаўшы ў сценах музея, вы азнаёміцеся з выставай, а пасля, разам з супрацоўнікамі музея і гісторыкам, кандыдатам мастацтвазнаўства Яўгенам Малікавым выйдзеце на галоўную магістраль горада — вуліцу Румянцаўскую і пройдзецеся па ёй, пільна ўзіраючыся ў будынкі, адкрываючы для сябе шмат таямніцаў.

bezh-CNenfrderues
  Яндекс.Метрика