Тэмай этна-вечарыны «Кудзеліца», якую зладзіць філіял Веткаўскага музея пры падтрымцы сваіх сяброў — прадзенне. Той, хто прыйдзе да нас у суботу даведаецца пра таямніцы гэтага «бабскага» рамяства, таму што менавіта з кастрычніка і да Каляд, гэта заставался адной з самых галоўных «бабскіх» спраў.

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі*
Калі: 24 кастрычніка (субота) 2020, 15:00
Кошт удзелу: 3,00 руб.
Тэлефон: 50-96-98

На аўтэнтычным матэрыяле супрацоўнікі музея падрыхтуюць для вас майстар-класы. Для таго каб ажыццявіць задуманае Веткаўскі музей дастане з «закрамоў» грэбні, часала ды верацёна, каб разам з удзельнікамі прайсці ўсе этапы вырабу ніткі. Кожны з вас зробленую нітку зможа забраць з сабой. Асноўным матэрыялам для яе вырабу будзе воўна, а прасці будзем на верацёнах. Таксама падчас этна-вечарыны мы будем разам спяваць традыцыйныя спевы.

Чакаем усіх зацікаўленых традыцыйнай культурай у нашым па-хатняму ўтульным музеі і мерапрыемстве.

*у сувязі з нестабільным эпідэміялагічным становішчам усе ўдзельнікі вечарыны пажадана каб былі ў масках


Фотасправаздача ад 24 кастрычніка 2020:

bezh-CNenfrderues
  Яндекс.Метрика