У памяшканні Веткаўскай раённай бібліятэкі наладжана выстава «…Альбом у меня всегда был с собой», прысвечаная 95-годдзю з Дня нараджэння Ф.Р. Шклярава, 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Вайна, пасляваенны час, убачаныя вачыма юнака, творчая асоба Ф.Р. Шклярава — асноўныя тэмы выставы, падрыхтаванай супрацоўнікамі Веткаўскага музея, які носіць імя свайго знакамітага заснавальніка. Фёдар Шкляраў перадаў у музей, заснаваны 30 лістапада 1978 года, 500 экспанатаў з уласнай калекцыі. У 1983 г. ён падарыў найбольш каштоўную і ўнікальную калекцыю: дванаццаць кніг ХVI ст.

На працягу ўсяго свайго жыцця Фёдар Рыгоравіч захапляўся мастацтвам, даследваў мясцовую гісторыю. Нарадзіўся ён вясной 1925 г. Пасля заканчэння сямі класаў Веткаўскай СШ працаваў паштальёнам. Афіцыйную сярэднюю адукацыю атрымаў толькі к 40 гадам. Перад вайной паступіў у Харкаўскае мастацкае вучылішча. Прыйшоў выклік, але вучыцца не давялося: не было грошай на дарогу. З 1939 па 1943 год працаваў цесляром на Веткаўскай судаверфі. Двойчы адслужыў у войску — у ваенны і пасляваенны час. Пасля службы ў войску скончыў школу працоўнай моладзі, працаваў у мастацкай майстэрні г. Гомеля. Быў мастаком у Гомельскім драмтэатры. Пазней працаваў у Ветцы ў розных установах. Як умеў, вучыў маляваць таленавітых веткаўскіх падлеткаў (пра гэта ўзгадваў беларускі мастак Алесь Цыркуноў).

У 1970-х гадах Ф.Р. Шкляраў працаваў мастаком па тканінах на Веткаўскай ткацкай фабрыцы. Менавіта тады ён адкрыў для ўсяго свету самабытнае неглюбскае ткацтва. Фёдар Шкляраў умеў нястомна працаваць, дасягаць жаданага. Як згадвае Галіна Рыгораўна Нячаева: «Ён быў мастаком, хоць адукацыю не ўдалося атрымаць, але ж ён усё жыццё хадзіў на эцюды ў выходныя дні і ў спякоту, і ў сцюжу».

Змест выставы складаюць накіды малюнкаў, якія аўтар рабіў простым і каляровымі алоўкамі, акварэллю, гуашшу на працягу 1940-50-гг. Накіды былі зроблены на аркушах паперы рознага фармату. Ёсць некалькі накідаў, напісаных на аркушах паперы з альбома для малюнкаў. Відаць, пра гэты альбом вёў размову Фёдар Шкляраў, калі згадваў у адным з тэкстаў для музейных картак: «Альбом у меня всегда был с собой». Словы аўтара, як нішто іншае, перадаюць яго любоў да жыцця і жывапісу, яны сталі назвай выставы.

Пры яе стварэнні ўдалося скарыстацца магчымасцю размясціць побач арыгіналы накідаў малюнкаў Фёдара Шклярава з запісамі, якія ён рабіў на картках (адзін з відаў музейных дакументаў) у 1982 г. Для выстаўкі было выбрана 16 прац: збольшага — гэта партрэты веткаўчан, якія былі ўдзельнікамі Другой Сусветнай вайны, або яе сведкамі-ахвярамі. У фондах музея захоўваецца значна больш накідаў малюнкаў, карцін, створаных мастаком.

Так нечакана Фёдар Шкляраў стварыў серыю партрэтаў сучаснікаў — своеасаблівы ўнікальны дакумент свайго часу. Чытаючы тэксты-каментарыі да накідаў малюнкаў, пераконваешся, што аўтар апісвае кожнага са знаёмых як асобу, узгадвае асобныя падзеі іх жыцця, апісвае характар, схільнасці — стварае партрэт чалавека яшчэ і словамі. Да прыкладу, вось запіс да партрэта веткаўчаніна Міхаіла Лейкіна:

«Портрет Лейкина Михаила Аркадьевича»
Бумага, цветные карандаши. 1956 г. Р-р: 40х29

Странные фантазии у этого человека. Более 20 лет он строит, переделывает собственный дом. Делает, изобретает всяческие новшества. С 1926 года рождения. Еврей. В 1941 году эвакуировался с семьёй в Сибирь. Был призван в армию. Был на фронте. Ранен, перебило левую руку, и с тех пор пальцы согнуты в кулак и не разгинаются. Комиссовали из армии с третьей группой. Окончил финансовый техникум. Работал в банке кредитным инспектором. Потом до 1979 года — начальником планового отдела хлопкопрядильной фабрики в Ветке. У него очень большая библиотека — около 3-4 тысяч. Очень много читает.

В душе романтик и истинный ветковчанин. Патриот своего города.

Последнее его увлечение: заказывает цветные портреты своих сверстников-ветковчан, уже около 30 портретов. Хочет 100 чел. И потом всех оформить на стене в зале.

Або — вось такія «слоўныя партрэты»:

Набросок «Портрет девушки»
Бумага, гуашь. 1943-44 гг. Р-р: 40х29

Начал рисовать и не кончил, что-то помешало.

Эта девушка работала на машиностроительном заводе в Ярославле токарем, обтачивала головки мин для миномётов.

Работали по 12 часов при одном или изредка двух выходных днях в месяц. Поэтому и в глазах утомленность и тоска.


«Портрет Ткачёва Ивана Павловича»
Бумага, угольный карандаш. 25 ноября 1955 г. Р-р: 40х28

Участник Великой Отечественной войны. Награждён орденами Отечественной войны и Красной Звездой.

В 1955 году был год на целине, работал плотником.

Сейчас на пенсии.

Набросок «Портрет Галины Кузниченко»
Бумага, карандаш. 21 февраля 1943 г. Р-р: 29х20

В 1941 году она окончила 10 классов Ветковской средней школы. А осенью её мать и ещё 300 человек евреев немцы расстреляли.

Её с меньшим братом, которому было года три, оставили жить, так как отец у них был русский.

Как они жили, сколько голодали и мучались!.. Да к тому же всё время тоже ждали, что и их могут расстрелять…

Одно время её брат жил у нас около года, пока мы его сдали в детдом в 1945 году. А она была очень красивая. Но все, и даже жених, от Галины отказались из-за страха, что помогают еврейке. Вот такая история.

Дарэчы, малодшы сяржант Галіна Міхайлаўна Кузнячэнка адважна змагалася з фашыстамі, помсціла за смерць каханага чалавека, брала ўдзел у штурме Берліна. Яе фотаздымак ёсць у кнізе «Памяць». Веткаўскі раён. У 2-х кнігах. Кн. 2.

Калі чытаеш тэксты Фёдара Шклярава да накідаў малюнкаў, міжволі бачыш асобу самога мастака, адчуваеш яго амаль пастаянны ўнутраны дыялог, роздум, сумненні, якія праяўляюцца ў наступных запісах:

«Портрет старика Клименкова»
Бумага, цветные карандаши. Р-р: 40х28

Всё время боялся, что он умрёт, и я не успею его нарисовать.

Однажды зимой пришёл к нему, просидел около 2-3 часов, нарисовал, хотел ещё раз зайти, не пришлось, а после что-то помешало.

Этот старик — мой первый учитель. В 1939 году поступил на Ветковскую судоверф и был учеником плотника у Клименкова.

В 70 лет он овдовел, но через некоторое время снова женился, а дочь его стала ему врагом.

Но ведь человек ушёл от одиночества, разве это плохо? Он давно помер, а я говорю, как о живом.

Часам адчуваеш непрыхаваны гумар Фёдара Шклярава, адрасаваны самому сабе. Іншы раз ён з гумарам расказвае пра знаёмых людзей ці пра нейкую з’яву:

«Купальщица. Статуя в Гомельском парке после войны». Набросок
Бумага, карандаш. 26 июня 1945 г. Р-р: 35х22

Стояла в Гомельском парке на берегу реки Сож.

Так и выстояла всю войну без головы.

Да скульптуре иметь голову и не обязательно.

6 января 1982 г. Ф. Шкляров.

Фёдар Шкляраў вядомы як аўтар цудоўнага мастацкага апавядання «Хлеб», створанага ў 1979 г. Напісаны твор вельмі лаканічна, з выкарыстаннем мноства мастацкіх дэталяў. Аўтар расказвае аб сваёй сустрэчы з мясцовым стараабрадцам, які падзяліўся самым дарагім, што было ў яго на той час, — боханам хлеба. Аповед падаецца як праўдзівая гісторыя. Апавяданне было надрукавана ў альманаху «Палац» (г. Гомель) некалькі год таму, прэзентуецца на выставе. Таксама можна ўбачыць асобныя артыкулы розных аўтараў, якія друкаваліся ў беларускіх газетах, часопісах на працягу 1970-2020-х гг. з аповедамі пра Веткаўскі музей і яго стваральніка.

Фёдар Шкляраў выдатна ведаў веткаўскія, і не толькі веткаўскія мясціны, краявіды. Пэўна, ніводзін веткаўскі мастак не стварыў столькі пейзажаў, як ён. Многія з іх дарыў веткаўчанам. На выставе прэзентуецца праца «Ветка. Вул. Інтэрнацыянальная», напісаная гуашшу ў 1944 г., — зноў жа — дакумент свайго часу. Можна толькі паспрабаваць уявіць, якой была вуліца Інтэрнацыянальная ў Ветцы 76 гадоў таму назад.

Праходзіць пэўны час, і ў музей трапляюць некаторыя рэчы, лісты, напісаныя Фёдарам Шкляравым, таксама — успаміны пра яго. «Ён знаў сабе цану» — такое выказванне можна пачуць ад яго паплечнікаў. Асобу, талент Шклярава адкрываеш для сябе зноў і зноў. Найбольш здзіўляе яго надзвычай вялікая патрабавальнасць да сябе, да іншых, неспакой за жыццё людзей.

Зноў жа, думаеш пра высокія маральныя патрабаванні, волю і сілу характару, без якіх Шкляраў не ўяўляў сябе. Ліст, напісаны ім (магчыма, другі яго экзэмпляр быў адпраўлены) Віктару Шэвелаву, аўтару кнігі «Те, кого мы любим, живут» — падцверджаннем таму:

«Зимой у меня нет почти никакой работы, да почти большинство наших рабочих тоже гуляет. Гуляем до весны, — такая уж наша профессия строителей. Вчера днём я шатался по небольшому нашему районному городку. Зашёл в книжный магазин, выбрал две книжки и попросил продавщиц дать мне их почитать. Потом из-за прилавка одна из них вытащила Вашу книгу и посоветовала мне прочесть неё («она очень хорошая книга», — сказала продавщица).

И вот весь день и половину ночи читал до тех пор, пока не кончил. Плохо спал остальную часть ночи. Утром снова перелистал местами. И мне захотелось написать Вам. — Извините, никогда не писал ни одному автору книги и не знаю, как это делается. Прочёл до черта много книг о прошлых войнах и особенно про последнюю. Но из ста книг не нашёл ни одной, чтобы она не была похожа на другую. Они, как близнецы, так похожи, что отличаешь только по обложкам.

Но Ваша… она перевернула во мне всё. Она отличается от других книг уже тем, что в ней многое не так, и много лучше жизнь, сама жизнь, и люди чище, не загажены.

Думаю: есть ли в нашей Ветке такие, и не могу вспомнить ни одного (а я знаю из нашего городка почти всех). Хотел представить Вас, что же Вы за человек, и то, как выглядите, но тоже — ничего не получилось.

Люди все разные, и все спешат, торопятся, тянут, как большая куча муравьев (но муравьи — все в кучу, а эти — из кучи по своим хатам). И на верху своей сытой кучи они считают, что лучше других могут жить. Они сыты — как обыватели, а человека-то и нет (в том числе — и я).

- Но разве деньги — это человек?

А вот вы рассказали мне о хороших настоящих людях. Но почему же Вы показали только мёртвых? Они были, они живут.

Вот и я тоже часто хожу в лес и там, в лесу, часто сижу прямо на могиле солдат и думаю: что за люди лежат и почему-то всех считаю хорошими, лучшими, чем сам. (У нас река Сож, фронт стоял около трёх месяцев).

Многих убитых в 43 году волки вырыли из могил и съели. И, глядя на кости, я злился, как чёрт, ведь многих знал в живых.

- Большое Вам спасибо, что Вы показали мне Человека в своей книге, а не какой-то там отчёт, как в иных (прочёл, и в мозгах ни черта не остаётся).

Мне не хочется с Вами спорить, а писать просто не привык, даже рука уже заболела. Мне куда легче было б объяснить всё топором-фуганком или малярной кистью, а не этим пером. Вот уже пять лет как своим сёстрам не написал ни одного письма (за меня пишет им жена).

А вот Вы меня расстравили, и за это письмо обижайтесь на себя. Если у Вас будет время, приезжайте к нам в Ветку летом иль зимой тогда, когда у Вас будет время и немного денег. У нас очень красиво. И если Вы любите реку, лес, заливные луга, цветущие ромашками, я буду рад побродить с Вами. Ну, а на мёртвых Вы и тут вдоволь насмотритесь. Если будет охота. Простите, что опять кольнул Вас мёртвыми.

- Что Вы пишете?

- Сколько Вам лет?

Книги Ваши раньше не читал и Вас не знал. И это меня огорчает.

- Где можно найти Ваши книги? Но, если их ещё нет, то я пока буду рад и этой «Те, кого мы любим, живут». Пишу Вам на адрес издательства и, если это письмо дойдёт до Вас (о чём я не очень уверен), то прошу у Вас немного времени. И ответьте мне. У Вас на это уйдёт меньше времени, чем у меня. Не забудьте и на приглашение в гости.

С уважением Фёдор Шкляров».

Ліст напісаны не раней 1964 года.

Артыкул беларускага пісьменніка Эрнеста Ялугіна «Увидеть Мстиславца» быў надрукаваны ў часопісе «Нёман» у 1975 г., за некалькі год да заснавання Веткаўскага музея. Э. Ялугін да таго часу стварыў аповесць «Мсціслаўскі кій». Стараабрадніцкая Веткаўшчына цікавіла яго як пісьменніка і даследчыка. Чытаем развагі Э. Ялугіна, якія засталіся пасля яго сустрэч, размоў са Шкляравым. У артыкуле пісьменнік робіць спробы параўнаць характары, погляд на Сусвет людзей дзвюх розных гістарычных эпох: «… Вот человек, в котором, как мне представляется, есть весьма многое, что могло быть присуще Мстиславцу. То же умение радоваться насыщенной осмысленным трудом жизни, вера в преобладание хорошего в людях. И способность пусть даже иногда во вред бытовому благополучию отстаивать собственное мнение. Какое-то очень своё восприятие окружающего мира». Маленькая рыса характару Шклярава, якая гаворыць пра многае: Шкляраву не спадабаўся ўласны голас, праслуханы ім пасля магнітафоннага запісу: «Это не мой голос!… Это сытый какой-то голос. А я, чёрт подери, не могу быть собой довольным!» — «Прегрешения?» — «Именно». В обведённых морщинками пристальных глазах усмешка. — «Вот видишь, Мстиславец твой как написал: «Азъ многогрешный…» И Фёдоров так, и многие ещё мастера. Многогрешный, я понимаю — простой, земной человек. А истину он из своих ошибок добывал. Осмыслял их, взвешивая. Вот ему и сказать есть что, и его надо послушать. Нет, Мстиславец — земной, многрешный, но стремившийся к справедливости, к красоте жизни. Я его прямо вижу». Размова ідзе пра друкарскую працу, кніжныя выданні Пятра Цімафеева сына Мсціслаўца (г.зн. з Мсціслаўя), як ён піша пра сябе ў пасляслоўі да Евангелля 1575 г.

Добрую памяць у многіх веткаўчан пакінуў аб сабе Фёдар Рыгоравіч Шкляраў. Згадваюць яны даўнія часы, калі ён збіраў рэчы ў калекцыю, якая пазней стала падмуркам фондаў музея. Параўноўваюць, разважаюць аб сутнасці чалавечых учынкаў.

Такім Фёдара Шклярава запомніла, напрыклад, веткаўчанка Любоў Сямёнаўна Яўмененка: «Человек был окрылённый! Если бы все люди такие были, то знаешь, как бы мы жили! Он был — всё в дороге, всё — в пути. Нет, чтобы с удочкой посидеть на берегу реки, спокойно так… у него не получалось. В беседе был очень интересный. С ним интересно было разговаривать, что-то познавать.

Дом Шкляровых отличался неординарностью. Дом был хороший. Очень красивые вырезанные наличники. Кто не идёт — голову воротит посмотреть. На трёх окнах — по две птички с красными грудками. На птичках — что-то жёлтенько, и чуть-чуть в салатовый цвет переходило. Как сейчас смотрю на этих птичек…

Были они с женой очень гостеприимные. Когда я к ним пришла, они меня завели в свою горницу, в зал. Что меня удивило: у них стены были оббиты материалом, ярко-бордовой тканью. Может, это был лён, может, что-то другое. В этой комнате были полки. На полках стояли книги в кожаных переплётах. Были иконы. Я спросила (тогда «Федя» говорила на него): «Как это Вы собирали?» Это же сопряжено с транспортом. Дороги в то время были разбитые. Помню, у Шклярова был мотоцикл.Он много ездил на мотоцикле. Да, в то время ездить было намного труднее, чем сейчас. … А рядом в комнате стояли самовары.

Вместе с Лёней Голофаевым они делали для женщин украшения. Броши делали. По всей видимости, когда для музея приобретал экспонаты, то дарил броши. На ленточки резали проволоку, закручивали её, внутри — жёлтого цвета камень — янтарь. Красивые были броши. Так он бабушкам дарил броши, платки — за чайник, за самовар, за икону. Подарок обязательно дарил, чтобы бабушки знали, что их вещь будет стоять в музее. В Ветке говорили: «Когда Шкляров побудет в райзаге, то платков-гарусок уже не будет». Платки эти в то время очень ценились. Были шерстяные, нарядные. Один такой платок и у меня дома есть. Платки были разных цветов: зелёные, бордовые, красные… Когда в райзаге ветковчане были, то другой раз были недовольны, что самые красивые Шкляров забрал.

Руками Шклярова сделан этот музей. Фотографии музея разошлись по всему свету. Он посетил все самые пыльные чердаки и бани… Нам что-то не надо — то наверх, на чердак кладём мы вещи. И забываем о них, быть может.

Очень много Шкляров сделал для Ветки. Три поколения в Ветке знают его имя. Его заслуга — больше, чем кого либо другого. Почему в Ветке до сих пор нет улицы, названной именем Шклярова? Вот был однажды председатель райисполкома — поставил в приёмной белые кожаные диваны, всё переделал, как раньше было. Для него это было важно.

Фёдор Шкляров оставил после себя след. А те, как шли, так и прошли. Раньше были меценаты. А Шкляров тоже относится к меценатам. Ездил по сёлам, собирал всё. За всю историю Ветки кто оставил такой след?»

Аўтар тэксту — Раманава Ларыса Дзмітрыеўна
Аўтар фота — Нікіцін Аляксандр Сяргеевіч

bezh-CNenfrderues
  Яндекс.Метрика