«Мікольскія» Свечы на Гомельшчыне: традыцыі «народнага» хрысціянства.

Веткаўскі музей шмат гадоў даследуе ўнікальную для Беларусі традыцыю «Іконы-Свячы»: ездзіць у экспедыцыі, выдае артыкулы і кнігі, ладзіць выставы і лекцыі.

На гэты раз, напярэдадні экспедыцыі ў Чачэрскі раён на абрад «Мікольскай Свячы» запрашаем наведвальнікаў музея на творчую сустрэчу, каб падзяліцца вопытам, ведамі і сакрэтамі ў гэтым накірунку «народнага» хрысціянства.

Дзефіліял Веткаўскага музея ў Гомелі* (плошча Леніна, 4А)
Калі: 18 снежня (пятніца) 2020, 17:30
Кошт удзелу: 2,00 руб.
Тэлефон: 50-96-98
*І не забудзьцеся, калі ласка, на сустрэчу апрануць маску!

Падчас сустрэчы разам паспрабуем даведацца:

  • Што такое «народнае» хрысціянства?
  • Хто ж такі Святы Мікола і чаму менавіта яго называюць гаспадаром дома ў шматлікіх вёсках на Гомельшчыне?
  • Што такое Свяча і адкуль яе карані?
  • Як зрабіць сапраўдную свечку з пчалінага воску? (Зробленыя намі супольна свечкі паедуць на Мікольскую Свячу ў вёску Матнявічы Чачэрскага раёна)
  • Як Веткаўскі музей ездзіць у экспедыцыі, што там шукае і што/каго там знаходзіць?

Бонус сустрэчы — народныя духоўныя вершы (псальмы) у жывым выкананні!

Плануецца весці онлайн-трансляцыю сустрэчы на старонцы Веткаўскага музея ў Instagram.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
bezh-CNenfrderues
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика