Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі прапаноўвае ўсім жадаючым далучыцца да святкавання Раства!

На працягу трох дзён будзе праходзіць творчая імпрэза «Як Каза з Калядой да Марыі прыйшла».



ЧАСТКА ПЕРШАЯ

7 студзеня (чацвер) 2021 на старонках Vkontakte і Facebook будзе апублікавана відэа майстар-класа па калядным спевам, які будзе праводзіць сябра Веткаўскага музея — Наталля Кадзетава.

ЧАСТКА ДРУГАЯ

8 студзеня (пятніца) 2021, 15:00 у філіяле Веткаўскага музея адбудзецца батлеечная п’еса «Цар Ірад» для дарослых.

Кошт удзелу — 3,00 руб.

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ

9 студзеня (субота) 2021, 15:00 зноў у філіяле Веткаўскага музея пройдзе майстар-клас па вырабе каляднай маскі казы.
*усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем

Кошт удзелу — 3,00 руб.



Запрашаем усіх правесці свята Раства разам з Веткаўскім музеем!

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
bezh-CNenfrderues
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика